Артэзіянскія воды

From Wikipedia, the free encyclopedia

Артэзіянскія воды
Remove ads

Артэзі́янскія воды (ад лац.: Artesium — лацінскай назвы французскай правінцыі Артуа) — напорныя пластавыя падземныя воды, якія залягаюць паміж водатрывалымі слаямі. Прымеркаваны да адмоўных геаструктур — сінкліналяў, мульдаў, прагінаў, упадзін. Напор узнікае пры гідраўлічнай ізаляванасці ваданосных гарызонтаў  (руск.) ад перавышэння вобласці жыўлення над вобласцю разгрузкі. Пры залішнім гідрастатычным ціску  (руск.) выліваюцца на паверхню зямлі або фантануюць пры ўскрыцці. Ва ўмовах актыўнага водаабмену артэзіянскія воды прэсныя, застойных — салёныя ці расолы. Артэзіянскія воды звычайна звязаны з артэзіянскімі басейнамі.

Хуткія факты Артэзіянскія воды, Названа ад ...
Thumb
Схема будовы артэзіянскага басейна:
1. ваданосны гарызонт
2. водатрывалыя слаі
3. вобласці жыўлення
4. свідравіна з фантанаваннем
5. узровень грунтавых водаў
6. свідравіна без фантанавання
7. артэзіянская крыніца
Remove ads

Беларусь

На Беларусі ўскрыты амаль на ўсёй тэрыторыі на глыбіні ад некалькіх дзесяткаў метраў да некалькіх кіламетраў, належаць да Аршанскага гідрагеалагічнага басейна, Брэсцкага гідрагеалагічнага басейна, Прыпяцкага гідрагеалагічнага басейна і Беларускага гідрагеалагічнага масіву. Артэзіянскія воды з’яўляюцца асноўнай крыніцай пітнога водазабеспячэння.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads