Арцём Валер’евіч Белы
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцём Белы (нар. 28 красавіка 1997, Салігорск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Астравец».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец салігорскага «Шахцёра», у 2013 годзе перабраўся ў мінскае «Дынама», дзе выступаў за дубль.
З пачатку 2016 года трэніраваўся з «Іслаччу», і ў красавіку падпісаў кантракт з клубам[3]. У складзе «Іслачы» стаў выступаць за дубль. 26 ліпеня 2016 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «ваўкоў», выйшаўшы на замену ў канцы матча Кубка Беларусі супраць калінкавіцкай «Вертыкалі» (6:1), а 10 верасня таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на поле на 8-й хвіліне пасля выдалення Канстанціна Рудзянка ў матчы супраць «Мінска» (0:4).
У сезонах 2017—2018 гуляў за дубль «Іслачы», за асноўную каманду не выхадзіў на поле. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[4].
У пачатку 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала», дзе стаў асноўным брамнікам і дапамог камандзе перамагчы ў Другой лізе. У лютым 2020 года пакінуў «Арсенал»[5].
У красавіку 2020 года трапіў у заяўку на сезон казахстанскага клуба «Байканур»[6]. У пачатку 2021 года вярнуўся ў Беларусь, далучыўшыся да наваполацкага «Нафтана», аднак быў рэзервовым брамнікам і не з’яўляўся на полі ў Першай лізе.
У пачатку 2022 года пачаў трэніравацца з «Лідай» і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком клуба[7]. Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка каманды. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[8].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 2013 годзе гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Украіны.
Дасягненні
Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads