Арцём Алегавіч Шуманскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцём Шуманскі (нар. 25 лістапада 2004, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба ЦСКА з Масквы і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў займацца футболам у родным Віцебску, а вясной 2019 года далучыўся да барысаўскага БАТЭ, з 2020 года пачаў выступаць за дубль, дзе замацаваўся на наступны год, а таксама стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 22 чэрвеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1), дзе адгуляў першы тайм. 22 кастрычніка 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з гродзенскім «Нёманам» (2:0). У сезоне 2022 рэгулярна з’яўляўся ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.
У снежні 2022 года абвясціў аб тым, што пакідае БАТЭ[3], і ў студзені 2023 года падпісаў кантракт з кіпрскім «Арысам»[4]. Дэбютаваў за клуб 27 мая 2023 года ў матчы апошняга тура супраць АПОЭЛа (3:4). У першым сваім матчы ў новым сезоне, 28 жніўня 2023 года супраць «Доксы» (2:1), адзначыўся дэбютным голам за «Арыс».
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2021 года і верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
16 лістапада 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Ірана (3:0) і быў заменены ў другім тайме.
26 сакавіка 2024 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Мальты (0:0) і быў заменены ў другім тайме.
Remove ads
Дасягненні
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022
- Чэмпіён Кіпра: 2023
- Уладальнік Суперкубка Кіпра: 2023
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads