Арыжня (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ары́жня[1][2][3], Пастовіцкі канал[1][2], Арыжна, Аражня, Какланка — рака ў Беларусі, у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці і Глускім і Асіповіцкім раёнах Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Пціч.
Remove ads
Назва
На думку У. Тапарова назва Арыжня балцкага паходжання. Адпачатная форма мела быць блізкай да прускай азёрнай назвы Aryngine, потым дала форму тыпу *Оряжня[4].
Гідраграфія
Даўжыня ракі 24 км[5]. Плошча вадазбору 176 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца за 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Дубное Старадарожскага раёна, цячэ па паўночнай частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Пціч за 3 км ніжэй вёскі Лука Асіповіцкага раёна. Па ніжнім цячэнні ракі праходзіць мяжа паміж Асіповіцкім і Глускім раёнах. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Асноўны прыток — рака Чарніца (справа).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads