Арэхаўскае (возера, Аршанскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арэ́хаўскае возера, або Вялікае Арэхаўскае возера — возера ў Беларусі ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне Аршыцы на поўнач ад Оршы.

Хуткія факты Арэ́хаўскае возера, Морфаметрыя ...

Плошча возера складае 2,11 км², даўжыня 3,93 км, найбольшая шырыня 1,08 км. Даўжыня берагавой лініі 10,8 км, найбольшая глыбіня 3,4 м, сярэдняя 2,1 м. Аб’ём вады ў возеры 4,34 млн м³. Плошча вадазбору 33,4 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй ад 2—5 да 10—15 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана глеем і сапрапелем. У паўночнай частцы возера востраў плошчай каля 2,4 га.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У возера ўпадае рака Чорная і ручаі, выцякае рака Аршыца. Возера Арэхаўскае выкарыстоўваецца ў якасці ахаладжальніка Беларускай ДРЭС. На паўднёвы ўсход ад возера гарадскі пасёлак Арэхаўск.

У Арэхаўскім возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, карась, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads