Плоткі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Плоткі
Remove ads

Плоткі (Rutilus) — род прамянёвапёрых рыб сямейства карпавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Біялагічнае апісанне

Даўжыня да 70 см, маса да 8 кг (у плоткі звычайнай да 25 см і 1800 г[1]). Луска буйная. Вочы жаўтавата-аранжавыя, з чырвонай плямкай у верхняй частцы.

Арэал

Выдзяляецца каля 10 відаў, шмат падвідаў. Пашыраны ў прэсных і саланаватых водах Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Плотка сустракаецца па ўсёй Еўропе да ўсходу ад Паўднёвай Англіі і Пірэнеяў і на поўнач ад Альпаў; у рэках і азёрах Сібіры, у басейнах Каспійскага і Аральскага мораў. Існуюць чародныя жылыя, паўпрахадныя і прахадныя формы, у т.л. выразуб, вобла, таран. На тэрыторыі Беларусі распаўсюджана плотка звычайная; жыве ў азёрах, рэках, вадасховішчах.

Remove ads

Экалогія

Кормяцца планктонам, бентасам.

Выкарыстанне

Аб’екты промыслу.

Зноскі

  1. Rutilus rutilus, Roach : fisheries, aquaculture, gamefish. fishbase.mnhn.fr. Праверана 6 верасня 2023.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads