Асака чорная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асака чорная (Carex nigra) — від травяністых раслін сямейства асаковых.
Remove ads
Апісанне
Цёмна-зялёная рыхладзярністая расліна вышынёй 10-80 см, з доўгімі гарызантальнымі парасткамі. Сцяблы ўверсе шурпатыя з бурымі похвамі. Лісце вузкалінейнае. Колас з адным тычынкавым і двума-чатырма падоўжанымі, сядзячымі песцікавымі каласкамі. Лускавінкі каласкоў падоўжана-ланцэтныя, цёмна-карычневыя са светлай палоскай пасярэдзіне. Рыльцаў два. Мяшочкі пляската-пукатыя, з жылкамі і светлым кароткім носікам.
Remove ads
Пашырэнне

Адрозніваецца шырокім экалагічным арэалам. На Беларусі трапляецца часта. Расце на пераходных і нізінных балотах, сырых лугах, у забалочаных хвойных лясах. Цвіце ў маі-чэрвені.
Выкарыстанне
Кармавая расліна, па хімічнаму складу падобная да злакаў.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads