Аса сярэдняя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аса́ сярэдняя (Dolichovespula media) — від грамадскіх вос[1].
Remove ads
Апісанне
Даўжыня да 20 мм. Цела падоўжанае, жоўтае з чорным. Пярэднія крылы складваюцца падоўжана ўдвая. Галёнкі сярэдніх ног з дзвюма шпорамі. Кіпці простыя.
Распаўсюджанне
Пашыраны ў Еўразіі ад Заходняй Еўропы да Японіі[2].
Спосаб жыцця
Жывуць сем’ямі, будуюць гнёзды з паперападобнай масы, якую робяць з раслінных валокнаў. У сям’і ёсць вельмі плодная самка і рабочыя асобіны. Сем’і на тэрыторыі Беларусі аднагадовыя, зімуюць аплодненыя самкі.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads