Аскольд Аўрамавіч Сухін

спявак From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аскольд Аўрамавіч Сухі́н[2] (руск.: Аскольд Аврамович Сухин; 2 мая 1941, Архангельск, РСФСР — 19 лютага 1994) — беларускі спявак (бас). Заслужаны артыст Беларускай ССР (1971).

Хуткія факты Аскольд Аўрамавіч Сухін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Архангельску. Скончыў Інстытут мастацтваў у Кішынёве (1965). З 1965 года саліст Ансамбля песні і танца Беларускай ваеннай акругі, з 1966 года — Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1980 года — Дзяржаўнага камітэта Беларусі па тэлебачанні і радыёвяшчанні, у 1985—1990 гадах — Крымскай філармоніі.

Творчасць

Валодаў голасам рэдкай прыгажосці і пластычнасці. Сярод выкананых партый: Мечык («Калі ападае лісце» Ю. Семянякі), Млынар («Русалка» А. Даргамыжскага), Барыс, Дасіфей («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М. Мусаргскага), Канчак, Галіцкі («Князь Ігар» А. Барадзіна), Рэнэ, Грэмін («Іаланта», «Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Камандор («Дон Жуан» В. А. Моцарта). У камерным рэпертуары спевака песні і рамансы беларускіх кампазітараў[2].

Remove ads

Узнагароды і званні

Заслужаны артыст Беларускай ССР (1971). Лаўрэат міжнародных конкурсаў вакалістаў у Празе (1967), Сафіі (1968)[2]. Атрымаў залаты медаль міжрэспубліканскага конкурсу вакалістаў імя Я. Віталса (1964)[2].

Зноскі

  1. Сухін Аскольд Аўрамавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 297. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13028710'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q24038862'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q14271902'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads