Асраена
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асраена (Эдэскае царства) — дзяржава, якая існавала на тэрыторыі заходняй, прыеўфрацкай вобласці Месапатаміі ў 132 да н.э. — 244 гг, населеная пераважна сірыйскімі народамі (галоўным чынам асірыйцамі), якія размаўлялі на арамейскай мове. Сталіцай быў горад Эдэса.


Remove ads
Заснаванне
Асраенай у старажытнасці называлася заходняя частка Месапатаміі, галоўным горадам якой была Эдэса. Пасля распаду імперыі Аляксандра Македонскага, Асраена ўвайшла ў склад царства Селеўкідаў. У 132 да н.э. яна абвясціла сваю незалежнасць ад Антыёха VII Сідэта, а ў 127 да н.э. была заваявана арабскім племем ароі, якое ўтварыла тут сваё царства[1]. Незалежным яно было зусім нядоўга. Мясцовыя ўладары з дынастыі Абгара і Ма’ну вымушаны былі прызнаваць над сабой улада Парфіі.
Remove ads
Рымскае ўладанне
Пры Абгары I Асраена некаторы час уваходзіла ў склад армянскай дзяржавы Тыграна II. Яго пераемнік Абгар II, падтрымліваў рымлян у іх вайне супраць Парфіі, якая ўспыхнула ў 54 да н.э. Рымскія крыніцы сцвярджалі, што менавіта ён, быў галоўным віноўнікам цяжкага паражэння Краса летам 53 да н.э. у бітве пры Карах. Насуперак меркаванню армянскага цара Артавазда II, які прапанаваў для ўварвання ў Парфію абыходны шлях праз Арменію, Абгар раіў, каб рымская армія ішла напрасткі — праз бязлюдны Месапатамскі стэп. У выніку рымская армія была акружана парфянскай конніцай і цалкам знішчана. Пасля гэтай перамогі, Абгар II быў пакараны смерцю па загадзе парфянскага цара.
Пры Абгары VII, які кіраваў напачатку II стагоддзя, пры імператары Траяне, пачалася новая рымска-парфянская вайна. Абгар адзін з першых перайшоў на бок рымлян, і выслаў насустрач Траяну свайго сына Ерванда. Гэты юнак здабыў ласку імператара, і Траян вырашыў захаваць Эдэскае царства. Аднак калі ў 116 годзе Траян пакінуў Месапатамію, тут успыхнула антырымскае паўстанне. Абгар VII як саюзнік Рыма быў забіты сваімі падданымі. У 117 годзе Эдэса была захоплена рымскім войскам, якія моцна разбурылі горад. Па рашэнні рымлян, царом быў пастаўлены рымскі саюзнік — парфянскі царэвіч Парфамаспат.
У 123 годзе па патрабаванні свайго бацькі Ароза, Парфамаспат павінен быў пакінуць Эдэсу, у якой (у асобе Ману VII) была адноўлена ранейшая арабская дынастыя. Наступны цар, Ману VIII, падчас новай рымска-парфянскай вайны, у 163 годзе перайшоў на бок рымлян. Калі рымляне змаглі авалодаць горадам, ён быў адхілены ад улады. Царскі прастол быў перададзены арабу Ваілу. Ён кіраваў у 163—165 гадах.
У 165 годзе Ману VIII змог вярнуць уладу і кіраваў да 177 года. Паводле мірнага дагавора 166 года Асраена патрапіла ў васальную залежнасць ад Рыма. Наступны цар Абгар VIII падчас грамадзянскай вайны ў Рыме 193—194 гадоў прыняў бок Нігера. Калі ўлада дасталася імператару Септымію Северу, Абгар прызнаў яго ўладу і захаваў свой прастол, аднак вымушаны быў адправіць у Рым сваіх дзяцей у якасці закладнікаў.
Пераемнік Абгара VIII, Абгар IX Вялікі ў 216 годзе быў выкліканы імператарам Каракалам у Антыяхію, закуты ў кайданы і адпраўлены ў Рым. Асраена была пераўтворана ў рымскую правінцыю. Аднак неўзабаве рымляне пацярпелі паражэнне ад парфян, і ў Эдэсе стаў кіраваць сын Абгара IX, Ману IX.
Remove ads
Хрысціянства
З прыняццем хрысціянства звязаны апакрыфычны факт перапіскі Абгара V з Ісусам Хрыстом, але гістарычнае прыняцце хрысціянства звязана з імёнамі Абгара VIII (177—212) і Абгара IX (212—216). Хрысціянства стала распаўсюджвацца ў Эдэсе з канца II стагоддзя н.э. і пасля, напачатку IV стагоддзя н.э., стала дамінуючай рэлігіяй[2]. Пасля Эдэса стала важным цэнтрам ранняга хрысціянства.
Існуе апакрыфічная легенда, што Эдэскае царства (Асраена) — першая дзяржава ў свеце, якая прыняла хрысціянства як дзяржаўную рэлігію[3][4][5][6], аднак для такога пункта гледжання не маецца дастатковых падстаў[7][8][9].
Персідскае ўладанне
Калі ў Парфіі ўлада перайшла да новай персідскай дынастыі Сасанідаў, яны пачалі серыю новых зацятых войнаў з рымлянамі. У 242 годзе Асраена была захоплена Сасанідамі. У тым жа годзе, імператар Гардыян III змог адваяваць у персаў краіну і паставіць на прастол Абгара X. Аднак калі ў 244 годзе Гардыян быў забіты, яго пераемнік Філіп Араб саступіў шаху Шапуру I усю рымскую Месапатамію, уключаючы і Асраену. Пасля гэтага Эдэскае царства спыніла сваё існаванне.
Remove ads
Цары Асраены
- Арыу (132—127 гг. да н.э.)
- Абду бар Мазур (127—120 гг. да н.э.)
- Фрадхашт бар Джэбар (120—115 гг. да н.э.)
- Бакру I (115—112 гг. да н.э.)
- Бакру II (112—92 гг. да н.э.)
- Ману I (94)
- Абгар I (94—68 гг. да н.э.)
- Абгар II (68—52 гг. да н.э.)
- Ману II (52—34 гг. да н.э.)
- Пакор (34—29 гг. да н.э.)
- Абгар III (29—26 гг. да н.э.)
- Абгар IV (26—23 гг. да н.э.)
- Ману III (23—4 гг. да н.э.)
- Абгар V Укама (4 г. да н.э. — 7, 13—50 гг.)
- Ману IV (7—13 гг.)
- Ману V (50—57 гг.)
- Ману VI (57—71 гг.)
- Абгар VI (71—91 гг.)
- Санатрук (91—109 гг.)
- Абгар VII (109—116 гг.)
- Ялур (118—122 гг.)
- Парфамаспат (118—123 гг.)
- Ману VII (123—139 гг.)
- Ману VIII (139—163, 165—177 гг.)
- Ваіл (163—165 гг.)
- Абгар VIII (177—212 гг.)
- Абгар IX Вялікі (212—216 гг.)
- Ману IX (217—240 гг.)
- Абгар X (240—242 гг.)
- Абгар XI (242—244 гг.)
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads