Астранамічны гадзіннік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Астранамічны гадзіннік — механічны гістарычны гадзіннік, які акрамя часу паказвае таксама месцазнаходжанне астранамічных аб'ектаў (Сонца, Месяца) у знаках Задыяку, фазы Месяца і інш.

Найстарэйшым астранамічным гадзіннікам з'яўляецца гадзіннік Астрарыум, які быў зроблены ў 1344 годзе Джавані дэ Дондзі і размяшчаўся на палацы Капетаната ў Падуі, аднак ён быў разбураны яшчэ ў 1390 годзе. Вельмі старым з'яўляецца гадзіннік Страсбургскага сабора, зроблены першапачаткова таксама ў XIV стагоддзі і перабудаваны ў другой палове XVI. Сярод найстарэйшых гадзіннікаў–астралябій найбольшую вядомасць набылі Пражскі і Бернскі астранамічныя гадзіннікі. Гэты тып гадзіннікаў шырока распаўсюджаны ў шэрагу краін Еўропы: Францыі, Англіі, Італіі, Чэхіі, Германіі (на поўначы краіны — у былых ганзэйскіх, на поўдні — у былых імперскіх гарадах), а таксама ў Швецыі, Бельгіі, і ў некаторых іншых краінах.
Remove ads
Галерэя
- Астранамічны гадзіннік Гайльбронскай ратушы, Германія
- Астранамічны гадзіннік у Эслінгене-на-Некары, Германія
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Астранамічны гадзіннік
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads