Бакунскі сельсавет (Пружанскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баку́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Бакуны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Бакуны. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ткачоўскага сельсавета, у склад сельсавета з Астроміцкага сельсавета Кобрынскага раёна перададзена вёска Млынок[1]. 12 жніўня 1957 года сельсавет цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ткачы, сельсавет перайменаваны ў Ткачоўскі[2].
5 жніўня 1974 года Ткачоўскі сельсавет перайменаваны ў Бакунскі[3]. 18 лістапада 2005 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лінаўскага сельсавета[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 вёсак: Араб’і, Бакуны, Вінец, Занявічы, Концыкі, Кутнявічы, Мікалаевічы, Обеч, Рапяхі і Ткачы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads