Асцыляторыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Асцыляторыя
Remove ads

Асцыляторыя (Oscillatoria) — род ніткаватых сіне-зялёных водарасцей сямейства асцыляторыевых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Трыхомы блакітна-зялёнага, радзей жоўта-зялёнага, чырванаватага або фіялетавага колеру, складаюцца (акрамя канцавых) з цыліндрычных клетак, адзіночныя або злучаны ў дзернавінкі, пераважна без слізістага чахла, не маюць гетэрацыстаў. Размнажаюцца дзяленнем клетак папалам, гармагоніямі і планакокамі. Большасць відаў рухомыя.

Пашырэнне

Касмапаліты. Вядома больш за 100 відаў, на Беларусі найбольш пашыраны ў планктоне сажалак і азёр: асцыляторыя азёрная (Oscillatoria limnetica), асцыляторыя азярковая (Oscillatoria lacustris), асцыляторыя глeicтaя (Oscillatoria limosa), асцыляторыя тонкая (Oscillatoria tenuis), асцыляторыя плaнктонная (Oscillatoria planctonica), асцыляторыя Arapдa (Oscillatoria aghardii). Індыкатары полі- і мезасапробных водаў. Асцыляторыя чырванаватая (Oscillatoria rubes­cens) выклікае падлёднае цвіценне вады ў возеры Рудакова Мядзельскага раёна.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads