Цыянабактэрыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цыянабактэрыі (Cyanobacteria) — група фотатрофных пракарыётаў, што называецца таксама сіне-зялёнымі водарасцямі.
Remove ads
Апісанне
Уключаюць аднаклетачныя і шматклетачныя (ніткаватыя) формы. Да бактэрый сіне-зялёныя водарасці адносяць паводле будовы клетак (напрыклад, не маюць абмежаванага мембранай ядра), наяўнасці агульных спецыфічных злучэнняў (напрыклад, мурэіну ў клетачнай сценцы), блізкасці іх генетычных уласцівасцей. Таксама цыянабактэрый уключаюць у батанічную класіфікацыю паводле іх здольнасці, як вышэйшых раслін і водарасцей, да фотасінтэзу з выдзяленнем малекул кіслароду. Многія фіксуюць малекулярны азот. Назва «цыянабактэрыі» выкарыстоўваецца ў мікрабіялагічнай літаратуры, у батанічнай часцей ужываецца назва «сіне-зялёныя водарасці».
Аднаклетачныя, каланіяльныя і шматклетачныя (ніткаватыя) арганізмы, мікраскапічныя, часта ўтвараюць буйныя скопішчы ў выглядзе корак і кусцікаў вышынёю да 20 см (у трапічных морах). Афарбоўка ад сіне-зялёнай да чырвонай. Фотасінтэзавальныя, маюць хларафілы, караціноіды і асобныя пігменты — фікабіліпратэіды. Для іх характэрна адсутнасць жгуцікавых стадый і палавога працэсу. Размнажэнне вегетатыўнае.
Пашыраны ўсюды. Вядомы з дакембрыю (узрост некаторых з іх больш за 3 млрд гадоў).
Remove ads
Сістэматыка
Падзяляюцца на 3 класы: храакокавыя, хамесіфонавыя і гармагоніевыя водарасці. Адрозніваюць каля 150 родаў, 2 тыс. відаў. На Беларусі 327 відаў, разнавіднасцей і форм з 55 родаў: асцыляторыя (Oscillatoria), насток (Nostoc), мікрацысціс (Microcystis), афанізаменон (Aphanizomenon), глеятрыхія (Gloeotrichia), глеякапса (Gloeocapsa), фармідыум (Phormidium), калотрыкс (Calothrix), спіруліна (Spirulina), афанатэцэ (Aphanothece), сінехакокус (Synechococcus) і інш.
Remove ads
Экалогія
Цыянабактэрыі ў асноўным насяляюць прэсныя вадаёмы, некаторыя жывуць на вільготнай глебе, ніжняй частцы ствалоў дрэў. Невялікая колькасць відаў існуюць у морах. Некаторыя прыстасаваліся жыць у вельмі неспрыяльных умовах.
Уваходзяць у склад планктону, бентасу прэсных вод і мораў, жывуць на паверхні глебы, у гарачых крыніцах з тэмпературай вады да 80 °C, у вапнавым субстраце, гарах, Арктыцы і Антарктыцы. З’яўляюцца піянерамі жыцця ў крайніх умовах існавання. Часта знаходзяцца ў сімбіятычных адносінах з іншымі арганізмамі: аднаклетачнымі водарасцямі, што страцілі хларапласты, прасцейшымі, грыбамі (лішайнікі), моха- і папарацепадобнымі, сагаўнікавымі, пакрытанасеннымі.
Цыянабактэрыі, якія насяляюць паверхневы слой прэсных і марскіх вадаёмаў, маюць у сваіх клетках спецыяльныя структуры — газавыя вакуолі. Гэтыя вакуолі рэгулююць плывучасць арганізмаў і дазваляюць ім заставацца ў тоўшчы вады. Калі цыянабактэрыі губляюць здольнасць рэгуляваць сваю плывучасць, напрыклад, пры рэзкіх ваганнях тэмператур або парушэнні кіслароднага абмену, яны ўсплываюць на паверхню. Выклікаюць «цвіценне» вады ў вадасховішчах, калі цыянабактэрыі пасля масавага размнажэння пачынаюць адміраць.
Цыянабактэрыі ўтвараюць запас арганічных рэчываў, якія з’яўляюцца кармавой базай для рыб і іншых дробных жывёл, у глебе і вадзе.
Выкарыстанне
Некаторыя ўжываюцца ў ежу (насток, спіруліна), выкарыстоўваюцца для культывавання (напр., для вырабу лекаў). Выконваюць ролю азот-фіксатараў, выкарыстоўваюцца як угнаенне (напр., на рысавых палях).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads