Асінара

From Wikipedia, the free encyclopedia

Асінараmap
Remove ads

Асінара (італ.: L'Asinara) — востраў на паўночным захадзе італьянскага аўтаномнага рэгіёна Сардзінія. Плошча — 51,9 км². У нашы дні востраў з'яўляецца нацыянальным паркам.

Хуткія факты Асінара, Характарыстыкі ...
Remove ads

Геаграфія

Востраў Асінара знаходзіцца ў 217 км на паўночны захад ад Кальяры, сталіцы аўтаномнага рэгіёна Сардзінія, і ў 356 км на паўднёвы захад ад Рыма, сталіцы Італіі. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 16,59 км. Найбольшая шырыня — 6,52 км, аднак ў некаторых месцах яна не перавышае 207 м. Працягласць берагавой лініі — каля 110 км.

Востраў фактычна з'яўляецца працягам ланцуга невысокіх старажытных гор, складзеных метамарфічнымі пародамі, на паўночным захадзе Сардзініі. Заходняе ўзбярэжжа скалістае і абрывістае. На ўсходнім беразе ёсць шырокія плоскія месцы вышынёй да 50 м, вылучаюцца тры пляжы. Найвышэйшы пункт на поўначы вострава дасягае 408 м.

Клімат міжземнаморскі засушлівы. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў — 481 мм.

Remove ads

Прырода

Thumb
Асёл-альбінос

Флора вострава Асінара ўключае каля 800 відаў сасудзістых раслін. Пераважна гэта шматлікія травы, аднак сустракаюцца зараснікі ядлоўца і малачая, а на поўначы вылучаецца дубовы лес.

Фаўна даволі разнастайная. На востраве шмат птушак, зайцоў, муфлонаў і здзічэлых свойскіх жывёл. Найбольшую цікавасць для наведвальнікаў уяўляе статак аслоў-альбіносаў.

У 1997 г. Асінара і прыбярэжныя тэрыторыі былі абвешчаны нацыянальным паркам. Яго наведванне магчыма толькі ў складзе арганізаваных груп. Стала на востраве жыве толькі 1 метэаролаг, які абслугоўвае пабдаваную тут станцыю.

Remove ads

Гісторыя

Асінара была населена ўжо ў неаліце. На поўначы вострава выяўлены магільня тыпу домус-дэ-янас, а таксама бронзавая нурагічная статуэтка. Старажытныя рымляне называлі яго востравам Геркулеса.

У перыяд ранняга сярэднявечча Асінара была пакінута жыхарамі з-за пірацтва. У XII ст. яго нанава каланізавалі генуэзцы. Тут былі пабудаваны ваенныя ўмацаванні, адкрыты кляштар камедулаў. У пачатку XV ст. Асінара з'яўлялася важным стратэгічным пунктам генуэзцаў у барацььбе з арагонцамі за Сардзінію. У 1409 г. арагонскія войскі захапілі востраў і далучылі яго да сваіх валоданняў.

У 1775 г. Савойскі дом перадаў востраў у валоданне сардзінскаму рыцару Антоніа Манка Амату, які прыняў тытул герцага Асінары і перасяліў сюды сялян з іншых рэгіёнаў Сардзініі. У 1836 г. валоданне было вернута дзяржаве.

У 1885 г. італьянскі ўрад перасяліў тубыльцаў на поўнач Сардзініі, а на месцы іх вёскі стварыў сельскагаспадарчую калонію для зняволенных. У 1937 г. сюды высылалі палонных эфіопаў. Калонія праіснавала да 1999 г. і была зачынена пасля пераўтварэння ў нацыянальны парк.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads