Ядловец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ядловец
Remove ads

Ядло́вец[1], ядлаве́ц (Juniperus) — род хвойных раслін сямейства Кіпарысавыя (Cupressaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Вечназялёныя дрэвы вышынёй 10—12, радзей да 30 м, ці кусты, часам сцелістыя. Дыяметр ствала да 0,5 м. Каранёвая сістэма моцная і глыбокая. Драўніна чырванаватая або бураватая, трывалая, духмяная. Большасць відаў — двухдомныя. Крона разнастайнай формы. Парасткі падоўжаныя. Лісце іглападобнае або шылападобнае, часам дарослае лісце лускападобнае, а ювенільнае — іглападобнае, звычайна накрыж супраціўнае або ў кальчаках па 3, застаецца на парастках да 5-6 гадоў. Мікрастробілы дробныя, авальныя. Пасля апладнення мегастробілы зрастаюцца паміж сабой і ўтвараюць сакаўныя шышкі (часам іх называюць шышкаягадамі або ядлоўцавымі ягадамі).

Мужчынскія шышкі дробныя, даўжынёй 0,5-8 мм, акруглыя або прадаўгаватыя, жаўтаватыя. Жаночыя шышкі (шышкаягады), даўжынёй 3-25 мм, акруглыя або авальныя, звычайна не раскрываюцца, сакавітыя, сінія, радзей чырванаватыя, звычайна з шызым налётам, спеюць у розных відаў на працягу 1-3 гадоў пасля апылення. Пасля выспявання ападаюць цалкам. Насенне бяскрылае.

Remove ads

Пашырэнне

Thumb
Ядловец віргінскі (Juniperus virginiana)

Малапатрабавальныя да ўрадлівасці і вільготнасці глебы, засухаўстойлівыя, святлалюбныя расліны. Налічваецца 50-70 відаў, шырока распаўсюджаных пераважна ў горных абласцях умераных і субтрапічных рэгіёнаў Паўночнага паўшар’я. Часта вырошчваецца ў культуры, дзе прадстаўлены вялікай колькасцю сартоў. На тэрыторыі Беларусі адзін абарыгенны від — ядловец звычайны (Juniperus communis), утварае падлесак у хвойных і мяшаных лясах, радзей — на пераходных балотах амаль па ўсёй тэрыторыі за выключэннем паўднёвага ўсходу; таксама інтрадукавана каля 20 відаў.

Растуць марудна, жывуць да 500—1000 гадоў. Пыленне ў маі — чэрвені (у некаторых відаў восенню).

Remove ads

Захворванні

Выкарыстанне

Тэхнічныя, лекавыя, дэкаратыўныя расліны. Драўніна трывалая, устойлівая супраць насякомых і гніення. Салодкія пахучыя шышкаягады ядлоўца выкарыстоўваюць у харчовай і парфумернай прамысловасці; лісце і маладыя парасткі, багатыя эфірнымі алеямі, што ачышчаюць паветра ад мікробаў — у медыцыне, ветэрынарыі і парфумерыі.

Расліны аказваюць аздараўляльны ўплыў на лес — выдзяляюць фітанцыдаў больш за іншыя хвойныя. Гарадскія ўмовы пераносяць здавальняюча.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads