Малачай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Малачай
Remove ads

Малачай[1][2], Багаткі (Euphórbia) — самы вялікі род раслін сямейства Малачайныя (Euphorbiaceae), у ім налічваецца, па адных даных, 800, па другіх — больш за 1600, па трэціх — каля 2000. На тэрыторыі Беларусі 12 дзікарослых і каля 20 інтрадукаваных відаў. Гэта аднагадовыя і шматгадовыя травы, кусты або дрэвы.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Травы, кусты ці, зрэдку, дрэўцы. Па агульным выглядзе вельмі разнастайныя. У адных звычайныя, сцёблы без калючак і лісця, у іншых калючыя, у трэціх — сцёблы мясістыя, кактусападобныя, кантаваныя, нярэдка слупападобныя, з калючкамі і без лісця. Ва ўсіх у тканках па большай частцы белы млечны сок (т.з. «латэкс»), цячэ ў моцна галінастых млечных сасудах без перагародак. Пры пападанні на скуру чалавека сок можа выклікаць раздражненне[3].

У складаных суквеццях малачаю зеленавата-жоўтыя прыкветнікі, якія сядзяць большай часткай парамі і адрозніваюцца ад вегетатыўных лістоў звычайна меншай даўжынёй і шырокімі абрысамі. Элементарнае суквецце акружана пяццю невялікімі крыючымі лістамі, зрослымі ў бакал, які нагадвае зрослалістую чашачку. Па яго знешняй паверхні ў верхняй частцы маюцца буйныя залозкі. Унутры бакала змяшчаецца жаночая кветка, якая займае цэнтральнае становішча, сядзіць на доўгай ножцы і высунута вонкі, і шмат дробных мужчынскіх кветак, згрупаваных у пяць звілін, пазушных па адносінах да лісточкаў, утвараючых бакал. Кожная мужчынская кветка на кароткай кветаножцы і складаецца толькі з адной тычынкі, ніць якой складае непасрэдна працяг кветаножкі. Мяжа паміж кветаножкай і тычынкавай ніццю бывае прыкметна ў выглядзе сучлянення.

Жаночыя кветкі, у сваю чаргу, зведзены толькі да песціка. Такое суквецце з мужчынскіх кветак і жаночай кветкі ў бакале атрымала назву цыятыя. Цыятый біялагічна адпавядае суквеццю, а марфалагічна ён падобны на асобную кветку, якая мае просты калякветнік (бакал), шмат тычынак (5 звілін з мужчынскіх аднатычынкавых кветак) і адзін песцік (жаночую кветку).

Існуе шмат малачаяў арыгінальнага знешняга выгляду. Сярод іх заслугоўваюць асаблівай увагі афрыканскія кактусападобныя малачаі. У гэтых малачаяў лісты рэдукаваныя, сцяблы сакавітыя. Сукулентны характар такіх раслін робіць іх вельмі падобнымі на кактусы, непасрэднай роднасці з якімі, аднак, малачаі не маюць.

Некаторыя віды

  • Euphorbia albomarginata Torr. & A.Gray. Расце ў пустынях і чапаралі Паўночнай Амерыкі.
  • Euphorbia amygdaloides L.. Сустракаецца па ўсёй Еўропе.
  • Euphorbia angulata Jacq.
  • Euphorbia antiquorum L. typus[4][5]
  • Euphorbia antisyphilitica Zucc.
  • Euphorbia aphylla Brouss. ex Willd.[6]
  • Euphorbia aristata Schmalh.
  • Euphorbia arbuscula Balf.f.[7]. Эндэмік Стаўрапольскага ўзвышша. Занесены ў Чырвоную кнігу Расіі.
  • Euphorbia blepharophylla C.A.Mey. ex Ledeb.[8]
  • Euphorbia borealis Baikov. Сустракаецца ў Сібіры, на Алтаі, Далёкім Усходзе, у Казахстане, у Паўночнай Манголіі і ў Кітаі.
  • Euphorbia bubalina Boiss.[6]
  • Euphorbia buchtormensis C.A.Mey. ex Ledeb.[9]
  • Euphorbia caesia Kar. & Kir.[10]
  • Euphorbia canariensis L.[6]
  • Euphorbia candelabrum Kotschy[6]
  • Euphorbia caput-medusae L.[6]
  • Euphorbia cereiformis L.[6]
  • Euphorbia corollata L.
  • Euphorbia cyparissias L. Малачай кіпарысавы. Расце ў Заходняй Еўропе і еўрапейскай частцы Расіі.
  • Euphorbia dahurica Peschkova[11]
  • Euphorbia densiuscula Popov
  • Euphorbia dulcis L. Малачай салодкі
  • Euphorbia esula L. Малачай востры[12]. Сустракаецца ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе, у Сібіры, на Алтаі, у большай частцы Азіі. У Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы як заноснае.
    • Euphorbia esula subsp. tommasiniana (Bertol.) Kuzmanov [syn. Euphorbia waldsteinii (Sojak) A.R.Smith]; [syn. Euphorbia virgata Waldst. & Kit. Малачай лозны, ці Малачай разгаты].
  • Euphorbia exigua L. Малачай мізэрны
  • Euphorbia fischeriana Steud.[13]. Расце ў Чыцінскай вобласці, Манголіі, Кітаі. Занесены ў Чырвоную кнігу Чыцінскай вобласці.
  • Euphorbia globosa (Haw.) Sims[6]
  • Euphorbia grandicornis Goebel. ex E.N.Br.
  • Euphorbia grandidens Haw.[6]
  • Euphorbia helioscopia L. Малачай сонцагляд[14]
  • Euphorbia horrida Boiss.[6]
  • Euphorbia jenisseiensis Baikov[15]
  • Euphorbia kudrjaschevii (Pazij) Prokh.
  • Euphorbia latifolia C.A.Mey. ex Ledeb.. Сустракаецца на Алтаі і ў Сярэдняй Азіі.
  • Euphorbia lenensis Baikov[16]
  • Euphorbia lophogona Lam.. Эндэмік Мадагаскара.
  • Euphorbia macrorrhiza C.A.Mey. ex Ledeb.[17]
  • Euphorbia mammillaris L.[6]
  • Euphorbia meloformis Aiton[6]
  • Euphorbia microcarpa (Prokh.) Krylov. Сустракаецца ў Заходняй Сібіры, на Алтаі і ў Казахстане.
  • Euphorbia milii L.C.Leach. Эндэмік Мадагаскара
  • Euphorbia mongolica (Prokh.) Prokh.[18]
  • Euphorbia myrsinites L.[19]
  • Euphorbia obesa Hook.f.[6]
  • Euphorbia palustris L. Малачай балотны
  • Euphorbia peplus L. Малачай бутэрлакавы
  • Euphorbia pilosa L.[20]. Сустракаецца ў Сібіры, на Алтаі, ва Усходнім Казахстане.
  • Euphorbia polyacantha Boiss.[6]
  • Euphorbia potaninii Prokh.[21]
  • Euphorbia pseudocactus A.Berger[6]
  • Euphorbia pulcherrima Willd. ex Klotzsch. Радзіма — Мексіка і Цэнтральная Амерыка.
  • Euphorbia ramipressa Croizat[6]
  • Euphorbia rapulum Kar. & Kir.[22]
  • Euphorbia resinifera O.Berg. Расце ў Марока і на Канарскіх астравах
  • Euphorbia rupestris C.A.Mey. ex Ledeb.. Эндэмік Алтая. Уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Алтай.
  • Euphorbia sajanensis (Boiss.) Baikov[23]
  • Euphorbia seguieriana Neck.[24]
  • Euphorbia stenoclada Baill.[6]
  • Euphorbia subcordata C.A.Mey. ex Ledeb.[25]
  • Euphorbia trigona L.. Афрыканская расліна, куст. Папулярны ў пакаёвым кветкаводстве.
  • Euphorbia tirucalli L.. Расце ў Афрыцы, як заноснае ў іншых трапічных рэгіёнах.
  • Euphorbia triodonta (Prokh.) Prokh.
  • Euphorbia tshuiensis (Prokh.) Serg. ex Krylov
  • Euphorbia virosa Willd.[6]
Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 51. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Напісанне Малачай у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.14
  3. Сергей Бесараб Молочаи: «растения планеты Форбол» // Патрэон — patreon.com, 20 кастрычніка 2021, 01:29
  4. Справочник растений: Euphorbia antiquorum паводле звестак выдання Вульф Е.В., Малеева О.Ф. Мировые ресурсы полезных растений. Л.: Наука, 1969.
  5. Комнатные растения: эуфорбия(молочай) (Праверана 26 кастрычніка 2009)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads