Аталезскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Атале́зскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Аталезь. Плошча сельсавета складала 108 км².

Хуткія факты Аталезскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Аталезаўскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Аталез. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Апечкаўскага сельсавета[1]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Аталезь. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шашкоўскага сельсавета[2]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1101 чалавек[3], з іх 92,3 % — беларусы, 3,3 % — палякі, 2,3 % — рускія[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: аграгарадок Аталезь, вёскі Апечкі (Стаўбцоўскі раён), Жаўнеркавічы, Жукаў Барок, Кругліца, Лапкі, Семенчыцы, Тулёнка і хутар Хутар-Барок.

На тэрыторыі сельсавета працавалі два калгасы: «Вясёлка» і «Чырвоны партызан», у 1980 г. яны аб’ядналіся пад агульнай назвай апошняга, а ў 2004 г. калгас «Чырвоны партызан» быў рэфармаваны ў СВК «Жоўты бераг».

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads