Ахонаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ахо́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Ахонава.

Хуткія факты Ахонаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 14 лютага 1977 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Таркачоўскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Ахонава, Боцкавічы, Бубны, Клішавічы, Марозавічы, Панікарты, Рыбакі, Сінявічы і Яцукі.

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads