Таркачоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таркачо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Таркачы.

Хуткія факты Таркачоўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 года ўтвораны Таркацкі сельсавет у складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Таркачы. З 8 студзеня 1954 года сельсавет у складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Навасёлкаўскага сельсавета, які быў утвораны ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Заройскага і Таркацкага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Навасёлкі[1]. З 25 снежня 1962 года Навасёлкаўскі сельсавет у складзе Навагрудскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 12 лістапада 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Таркачы, сельсавет перайменаваны ў Таркачоўскі[2]. 14 лютага 1977 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ахонаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Ахонава, Боцкавічы, Бубны, Клішавічы, Марозавічы, Панікарты, Рыбакі, Сінявічы і Яцукі)[3]. 21 красавіка 1977 года частка сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Барышына, Зарой, Кузьмічы, Лапушна, Лезнявічы, Уланаўшчына і Чудоўшчына) вылучана ў склад новаўтворанага Лезнявіцкага сельсавета[4]. 13 ліпеня 2007 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Данілавіцкага сельсавета[5].

Remove ads

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: Ахонава, Боцкавічы, Брычыцы, Бубны, Бярозаўка, Дзяракі, Дубатоўка, Клішавічы, Ліжэйкі, Марозавічы, Навасёлкі, Панікарты, Паўсаты, Рыбакі, Сінявічы, Таркачы, Хрольчыцы, Юзафіны, Яцукі.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads