Аўрам Гершко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўрам Гершко (першапачатковае імя Ферэнц Хершко, іўр.: אברהם הרשקו; нар. 31 снежня 1937[1][2], Karcag[d], Яс-Надзькун-Сольнак[d]) — ізраільскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2004 года.
Remove ads
Біяграфія
Аўрам Гершко нарадзіўся 31 снежня 1937 года ў горадзе Карцаг, у цэнтральнай Венгрыі. Яго бацька, Мошэ Гершко, працаваў настаўнікам пачатковай яўрэйскі школы; маці, Маргіт (Шоша) Гершко, займалася з дзецьмі музыкай і англійскай мовай.[3] У маі 1944 яго сям’я была дэпартаваная ў мясцовае гета, затым ў іншае гета ў Сольнак, а адтуль — на прымусовыя працы ў Нямецкі працоўны лагер у Аўстрыі, дзе перажыла вайну[4][5]. Яго бацька быў адпраўлены на прымусовыя працы двума гадамі раней, спачатку венгерскімі ўладамі, а пасля палону — савецкімі, і вярнуўся на радзіму ў 1946. Па вяртанні Бацька ўладкаваўся настаўнікам у яўрэйскай школе ў Будапешце, а ў 1950 годзе ўся сям’я пасялілася ў Ізраілі. У Іерусаліме бацька зноў уладкаваўся настаўнікам і пасля напісаў некалькі падручнікаў па матэматыцы.
Ступень магістра навук атрымаў у 1965, доктара навук у 1969, на медыцынскім факультэта Хадаса Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме. У цяперашні час ён вядучы прафесар Рапапартоўскага інстытута пры Тэхніоне у Хайфе і прафесар Універсітэта Нью-Ёрка[6].
У 2000 годзе ён атрымаў прэмію Альберта Ласкера. Разам з Ааранам Чэхановерам і Ірвінам Роўзам быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па хіміі ў 2004 годзе за адкрыццё убіквіцін-апасродаванага раскладання бялку.
Брат — лекар і навуковец-медык Хаім (Ласла) Гершко (нар. 1936), прафесар ўнутраных хвароб у Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме, загадчык аддзяленнем у медыцынскім цэнтры Шаар Цэдэк, аўтар некалькіх манаграфій па гематалогіі.
Remove ads
Узнагароды
- 1987 — Прэмія Вейцмана за даследаванні ў галіне дакладных навук, Ізраіль
- 1993 — Абранне ў члены Еўрапейскай арганізацыі па малекулярнай біялогіі
- 1994 — Прэмія Ізраіля у галіне біяхіміі і медыцыны
- 1998 — Медаль Шлейдана
- 1999 — Уочтэрская прэмія Універсітэта Інсбрука, Аўстрыя (разам з А. Чэхановерам)
- 1999 — Міжнародная прэмія Гайрднера, фонд Гайрднера, Канада (разам з А. Я. Варшаўскім)
- 2000 — Прэмія Альфрэда Слоўна
- 2000 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- 2001 — Прэмія Мэсры
- 2001 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц (разам з А Я. Варшаўскім)
- 2001 — Прэмія Вольфа па медыцыне, Ізраіль
- 2002 — Прэмія ЭМЕТ у галіне мастацтва, навукі і культуры, Ізраіль
- 2002 — Медаль Уілсана
- 2004 — Нобелеўская прэмія па хіміі
Remove ads
Публікацыі
- Hershko, A., Ciechanover, A., and Rose, I.A. (1979) «Resolution of the ATP-dependent proteolytic system from reticulocytes: A component that interacts with ATP». Proc. Natl. Acad. Sci. USA 76, pp. 3107-3110.
- Hershko, A., Ciechanover, A., Heller, H., Haas, A.L., and Rose I.A. (1980) «Proposed role of ATP in protein breakdown: Conjugation of proteins with multiple chains of the polypeptide of ATP-dependent proteolysis». Proc. Natl. Acad. Sci. USA 77, pp. 1783-1786.
- Ciechanover, A., Elias, S., Heller, H. and Hershko, A. (1982) Covalent affinity purification of ubiquitin-activating enzyme. J. Biol. Chem. 257, 2537—2542.
- Hershko, A., Heller, H., Elias, S. and Ciechanover, A. (1983) Components of ubiquitin-protein ligase system: resolution, affinity purification and role in protein breakdown. J. Biol. Chem. 258, 8206-8214.
- Hershko, A., Leshinsky, E., Ganoth, D. and Heller, H. (1984) ATP-dependent degradation of ubiquitin-protein conjugates. Proc. Natl. Acad. Sci. USA 81, 1619—1623.
- Hershko, A., Heller, H., Eytan, E. and Reiss, Y. (1986) The protein substrate binding site of the ubiquitin-protein ligase system. J. Biol. Chem. 261, 11992-11999.
- Ganoth, D., Leshinsky, E., Eytan, E., and Hershko, A. (1988) A multicomponent system that degrades proteins conjugated to ubiquitin. Resolution of components and evidence for ATP-dependent complex formation. J. Biol. Chem. 263, 12412-1241.
Грамадская дзейнасць
У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)[7][8][9].
Зноскі
- Avram Hershko // Brockhaus Enzyklopädie
- Avram Hershko // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Автобиография Аврама Гершко Архівавана 25 кастрычніка 2015.
- Наталия Лескова Нобелевский лауреат Аврам Гершко: «Контроль над раком — это шаг к победе над ним»(руск.) // Наука и жизнь. — 2017. — № 8. — С. 30—33.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads