Аўрам Якаў Паперна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аўрам Якаў Паперна
Remove ads

Аўрам Якаў Паперна, у расійскай традыцыі Абрам Ізраілевіч Паперна (30 жніўня 1840(1840-08-30)[1], Капыль, Мінская губерня[1]18 лютага 1919(1919-02-18)[1], Адэса, Херсонская губерня[1]) — яўрэйскі крытык і паэт[2][3][4].

Хуткія факты Аўрам Якаў Паперна, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1840 годзе ў Капылі Мінскай губерні ў сям’і рабіна. Атрымаў добрую адукацыю, у тым ліку вывучаў Біблію з перакладам Майсея Мендэльсона, граматыку іўрыта, Талмуд і свецкую літаратуру. У 1859 сям’я пераехала ў Бабруйск, а праз год ён жаніўся. У 1863 годзе паступіў у рабінскую школу ў Жытоміры, дзе вучыўся да 1865 года; затым яго перавялі ў рабінскую школу ў Вільні, якую ён скончыў у 1867 годзе. У 1868 годзе быў прызначаны настаўнікам у дзяржаўную яўрэйскую школу ў Закрочыме, Варшаўская губерня, а ў 1870 годзе стаў дырэктарам дзяржаўнай яўрэйскай школы ў Плоцку, Сувальская губерня. Ён таксама выкладаў іўдаізм у гімназіі ў гэтым горадзе. З пачаткам Першай сусветнай вайны уцёк у Бабруйск, адтуль — у Адэсу, дзе заставаўся да канца свайго жыцця[2].

Remove ads

Творчасць

Паперна быў цесна звязаны з рухам Гаскала ў Расійскай імперый апошняй чвэрці ХІХ стагоддзя.

Творчасць Паперны складалася ў асноўным з вершаў і літаратурнай крытыкі. Як паэт, ён не быў ні прызнаны, ні ацэнены, нягледзячы на ​​тое, што яго паэзія цікавая, арыгінальная і вартая ўвагі. У творы «Emet ve-emunah» («Праўда і вера»; 1863), які замацаваў яго рэпутацыю як яўрэйскага паэта, ён праводзіць аналогію паміж праўдай і сонцам («святлом», як чымсьці далёкім і ўзнёслым), а таксама паміж верай і месяцам (апошні сімвалізуе цёмны, таямнічы элемент веры). У цэлым, лірычная паэзія Паперны песімістычная, разважае пра сэнс жыцця, якое складаецца ў асноўным з працы і гора, дзе смерць прапануе адзіны прытулак. Наадварот, сатырычна-алегарычныя вершы Паперны ўтрымліваюць нямала гумару, іроніі і сацыяльнай крытыкі[2].Верагодна, пад уплывам рускага крытыка Дзмітрыя Пісарава, прыняў сучасныя рэалістычныя метады крытыкі. У 1867 годзе ён апублікаваў зборнік артыкулаў пад назвай «Kankan Ḥadash Male Yashan» («Новы жбан, поўны старога віна»), у якіх крытыкаваў іўрытскую літаратуру Гаскалы ў рэалістычнай манеры. Мэтай Паперны было даць чытачу на іўрыце элементарныя паняцці літаратурнай тэорыі і паказаць на асноўныя слабасці іўрытскай літаратуры яго часу. Да апошніх адносяцца дылетантызм, перабольшанае выкарыстанне пампезнай і мудрагелістай мовы, а таксама вершаванне замест паэзіі. Адначасова ён прызнаваў дасягненні сучаснай іўрытскай літаратуры і аддаваў даніну павагі некаторым з яе вядучых дзеячаў. Вострая спрэчка ўзнікла вакол другой брашуры Паперны «Ha-Dramah bi-Khelal ve-ha-Ivrit bi-Ferat» («Драма ў цэлым і яўрэйская драма ў прыватнасці», 1868). Брашура пачынаецца з тлумачэння асноўных паняццяў паэзіі і засяроджваецца на трагедыі, прыводзячы прыклады з грэчаскай і англійскай драмы. Гэта публікацыі выклікала шматлікія водгукі, і прывяла да працяглай публічнай спрэчкі з вядомымі сучаснымі драматургамі, у тым ліку з Адамам га-Коэнам (Аўраамам Доб Лебенсонам)[3].

Падчас працы ў Плоцку напісаў шэраг падручнікаў па іўрыце і рускай мове. Шмат пісаў і на рускай мове (у «Дадатках да Гакармеля», «Дні», «Усходзе»); у «Хрысціянскім Чытанні» (1872 г.) надрукаваў артыкул «Аб кнігах Макавейскіх»; цікавая яго кніга пра стан і патрэбы хедэраў (1884). Вельмі каштоўныя яго гістарычныя нарысы аб яўрэйскіх абшчынных установах у Царстве Польскім, надрукаваныя ў «Кніжках Усходу» (1901).

Праз амаль 20 гадоў Паперна вярнуўся да іўрыцейскай літаратуры, верагодна, пад уплывам нацыянальнага адраджэння сярод яўрэяў у Расіі. Ён пісаў вершы і эсэ, а таксама дзве брашуры, «Siḥot Ḥayyot ve-Ofot» (1892) і «Mishlei ha-Zeman» (1893), якія ўяўлялі сабой вострую сатыру на сучасную цывілізацыю з намёкамі на асаблівае становішча яўрэяў у Расіі[4]. Яго працы былі адрэдагаваны Я. Зморай і апублікаваны ў Тэль-Авіве ў 1952 годзе. Разам са сваімі сучаснікамі Уры Коўнерам і Мендэле Мохерам Сефарымам Паперна падняў літаратурную крытыку на іўрыце з узроўню асабістых выпадаў, накіраваных супраць аўтара, да сістэматычнага аналізу, кіруючыся прынцыпамі літаратурных формаў і эстэтычнай тэорыі[2].

Remove ads

Успаміны пра Капыль

Яго мемуары з’явіліся ў расійска-яўрэйскай анталогіі «Перажытае». У сваіх успамінах апісвае ўласнае месца нараджэння:

Капыль меў каля 3000 душ насельніцтва, якое складалася з трох розных па народнасці і веравызнанні груп: габрэяў, беларусаў і татараў. Гэтыя тры групы, аб’яднаныя адной тэрыторыяй і адным начальствам, былі чужымі адна другой па мове, звычаях, вераваннях і гістарычных паданнях, былі як па знешнім выглядзе, так і па духу прадстаўнікамі трох розных сусветаў, але тым не менш жылі паміж сабою мірна. Збліжалі іх непазбежныя суседскія і эканамічныя інтарэсы. Не было паміж імі зайздрасці: усе з цяжкасцямі знаходзілі сродкі для існавання, а галоўнае, што не было паміж імі канкурэнцыі, бо кожная з гэтых груп, як бы па дагаворы, адмежавала для сябе асобнае поле дзейнасці, такім чынам яны хутчэй дапаўнялі адна другую, чым сапернічалі паміж сабой.

Паводле ўспамінаў Паперны, яўрэі Капыля займаліся гандлем, карчмарствам, возніцтвам, рамяством, настаўніцтвам. Беларусы ў Капылі, акрамя земляробства, займаліся ткацтвам. Яўрэйскія гандляры і беларускія ткачы працавалі ў тандэме:

мяшчане-беларусы ткалі палатно і тонкія белыя пакрывалы, якія выкарыстоўваліся ў той час габрэйскімі жанчынамі як частка галаўнога ўбору. Працавалі яны па заказах мясцовых габрэйскіх гандляроў, якія давалі ім патрэбны сыры матэрыял, плацілі штотыднёва за выкананую працу і прадавалі гэты тавар на кірмашы ў Зэльве.

Татары займаліся агародніцтвам і славіліся сваёй гароднінай. Традыцыйным заняткам местачковых татараў былі і некаторыя рамёствы, асабліва апрацоўка скур, а таксама возніцтва. Па назіраннях Паперны, татары-магаметане ў Капылі былі ўсімі паважанымі за працавітасць, цвярозасць і ахайнасць. Яны трымаліся бліжэй да яўрэяў, чым да хрысціян, што аўтар паспрабаваў тлумачыць агульнасцю азіяцкай крыві, падабенствам рэлігійных паняццяў і традыцый[5].

Бібліяграфія

  • Паперна А. И. Из Николаевской эпохи. Воспоминания // Евреи в России. XIX век. — М.: Новое литературное обозрение, 2000.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads