Аўсец апушаны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўсе́ц апушаны[1] (Helictotrichon pubescens) — від кветкавых раслін роду Аўсец (Helictotrichon) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, вышынёй да 120 см. Лісце чаргаванае, простае, вузкае, сядзячае, з гладкім краем, каротка апушанае. Кветкавыя каласкі даўжынёй 12—17 мм, складаюцца з 2—4 кветак, з валасістымі асцюкамі і сабраныя ў мяцёльчатыя суквецці. На ніжняй кветкавай лускавінцы маюцца 2 зубцы і доўгі асцюк цёмна-бурага колеру. Плод — зярняўка.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Святлолюбівая. Расце на лугах, часам у сухіх хвойных лясах, на адхонах чыгуначных насыпаў. Утвараюць дзярнінкі. Цвіце ў маі—чэрвені.
Кармавая расліна.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads