Аўсец апушаны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Аўсец апушаны
Remove ads

Аўсе́ц апушаны[1] (Helictotrichon pubescens) — від кветкавых раслін роду Аўсец (Helictotrichon) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна з паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, вышынёй да 120 см. Лісце чаргаванае, простае, вузкае, сядзячае, з гладкім краем, каротка апушанае. Кветкавыя каласкі даўжынёй 12—17 мм, складаюцца з 2—4 кветак, з валасістымі асцюкамі і сабраныя ў мяцёльчатыя суквецці. На ніжняй кветкавай лускавінцы маюцца 2 зубцы і доўгі асцюк цёмна-бурага колеру. Плодзярняўка.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Святлолюбівая. Расце на лугах, часам у сухіх хвойных лясах, на адхонах чыгуначных насыпаў. Утвараюць дзярнінкі. Цвіце ў маічэрвені.

Кармавая расліна.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads