Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт (англ.: Australian National University) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Канбера.
Remove ads
Remove ads
Агульная характарыстыка
Галоўны кампус уключае ў сябе сем навучальных і даследчых каледжаў у дадатак да некалькіх нацыянальных акадэмій і інстытутаў. Заснаваны ў 1946 годзе, універсітэт з'яўляецца адзіным універсітэтам, які быў створаны парламентам Аўстраліі. Ён вядзе сваё паходжанне ад Канберскага ўніверсітэцкага каледжа, які быў створаны ў 1929 годзе і быў інтэграваны ў Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт ў 1960 годзе. Ён налічвае шэсць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і 49 стыпендыятаў Родса сярод сваіх выкладчыкаў і выпускнікоў. Універсітэт падрыхтаваў двух прэм'ер-міністраў і больш за дзясятак кіраўнікоў урадавых ведамстваў Аўстраліі.
Remove ads
Структура
- Каледж мастацтваў і сацыяльных навук
- Каледж Азіі і Ціхага акіяна
- Каледж бізнесу і эканомікі
- Каледж інжынерыі, камп'ютарнай тэхнікі і кібернетыкі
- Каледж здароўя і медыцыны
- Каледж права
- Каледж прыродазнаўчых навук
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads