Аўстра-пруска-італьянская вайна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аўстра-пруска-італьянская вайна
Remove ads

Аўстра-пруска-італьянская вайна 1866 года, у гісторыі Германіі вядомая таксама як Германская вайна і Сямітыднёвая вайна, у Італіі вядома як Трэцяя вайна за незалежнасць Італіі — ваенны канфлікт Прусіі і Італіі з Аўстрыйскай імперыяй за гегемонію ў Германіі і кантроль над Венецыянскай вобласцю, якая прадвызначыла малагерманскі шлях аб'яднання Германіі і завяршыла войны за незалежнасць Італіі і аб’яднанне яе вакол Сардзінскага каралеўства.

Хуткія факты Аўстра-пруска-італьянская вайна, Дата ...
Remove ads

У вайне ўдзельнічалі дзве кааліцыі, якія ўзначальваліся абедзвюма вялікімі германскімі дзяржавамі — Аўстрыяй і Прусіяй адпаведна. На боку Аўстрыі выступілі Баварыя, Саксонія, Вялікае герцагства Бадэн, Вюртэмберг і Гановер, на боку Прусіі — Італія. Акрамя таго, кожны з праціўнікаў змог прыцягнуць на свой бок некалькі малазначных германскіх дзяржаў. Усяго 29 дзяржаў прама ўдзельнічала ў гэтай вайне, з іх 13 на боку Аўстрыі і 16 на боку Прусіі.

Вайна доўжылася на працягу сямі тыдняў (17 чэрвеня — 26 ліпеня 1866 года). Аўстрыя вымушана была ваяваць на два франты. Яе тэхналагічная адсталасць і палітычная ізаляцыя з 1856 года прывялі яе да паражэння. Паводле Пражскага мірнага дагавора, заключанага 23 жніўня, Аўстрыя перадавала Прусіі Гольштэйн і выходзіла з Германскага саюза. Італіі дасталася Венецыянская вобласць. Палітычным вынікам вайны 1866 года сталі канчатковыя адмова Аўстрыі ад аб’яднання германскіх дзяржаў пад сваім пачаткам і пераход гегемоніі ў Германіі да Прусіі, якая ўзначаліла Паўночнагерманскі саюз — новае канфедэратыўнае дзяржаўнае ўтварэнне.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

  • Heinrich Friedjung. Der Kampf um die Vorherrschaft in Deutschland 1859 bis 1866. 2 тома. — Stuttgart. 1897.
  • О. v. Lettow Vorbeck. Geschichte des Krieges von 1866. 3 тома; 1898—1902 гг.
  • V. Verdy du Vernois. Im grossen Hauptquartier 1866.
  • Shlichting. Moltke und Benedek. — Berlin. 1900, стр 154.
  • Wilhelm Alter. Feldzeugmeister Benedek im Feldzug von 1866 (статья в журнале «Deutsche Rundschau», 1911 г. № 4, стр. 61-87).
  • Kriegsgeschichtliche Abteilung I,Grosser Generalstab. Moltke in der Vorbereitung und Durchfuhrungder Operationen. Kriegsgeschichtliche Einzelschirften, Heft 36, Berlin.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads