Эўглена
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эўгле́на (Euglena) — род аднаклетачных водарасцей сямейства эўгленавых.
Remove ads
Апісанне
Клеткі рухомыя, верацёна-, яйца-, стужкападобныя, цыліндрычныя або трохгранна-прызматычныя, больш-менш спіральна закручаныя, даўжынёй да 500 мкм і больш, здольныя да метабалізму. Пярэдні канец звужаны і закруглены, задні — завостраны, радзей закруглены або з вузкім шыпападобным адросткам. На пярэднім канцы ёсць аранжава-чырвонае вочка, пульсуючыя вакуолі і адтуліна глоткі, з якой выходзіць адзін жгуцік (орган руху), другі, кароткі, знаходзіцца ўнутры глоткі. Клетачнае ядро ў сярэдняй, радзей задняй частцы.
Хларапласты (ад 1 да многіх) зялёныя, рознай формы, пасценныя, радзей восевыя, з пірэноідамі або без іх. Прадукт асіміляцыі — парамілон. Некаторыя водарасці выпрацоўваюць гематахром.
Размнажэнне вегетатыўнае (падоўжаным дзяленнем у рухомым або пальмелападобным стане). Пры неспрыяльных умовах утварае цысты.
Remove ads
Віды і экалогія
Адрозніваецца 155 відаў. Пашыраны пераважна ў невялікіх прэсных вадаёмах (лужынах, гумінізаваных або засоленых азёрах і рэках), балотах, на вільготным грунце, некаторыя віды — у забруджаных водах. Летам шэраг відаў можа выклікаць «цвіценне» вады зялёнага або чырвонага колеру. На Беларусі 25 відаў, большасць адзначана ў Прыпяці і сажалках Палесся, часцей трапляюцца эўглена зграбная (Euglena gracilis), зялёная (Euglena viridis), ігольчастая (Euglena acus), спірагірная (Euglena spirogyra), хвастатая, Эрэнберга (Euglena ehrenbergii); эўглена зменлівая (Euglena mutabilis) трапляецца ў глебе.
Remove ads
Значэнне і выкарыстанне
Аб'ект лабараторных даследаванняў (эўглена зграбная, эўглена зялёная (Euglena viridis)). На прыкладзе эўглены зялёнай даследаваны асаблівасці будовы і жыццядзейнасці аднаклетачных водарасцей.
Літаратура
- Міхеева Т. М. Эўглена // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Міхеева Т. М. Эўглена // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads