Адам Аляксандравіч Васкалей

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адам Аляксандравіч Васкалей (нар. 6 студзеня 1949, в. Канюхі, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Адам Аляксандравіч Васкалей, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Пінскае ГПТВ-88 будаўнікоў, у 1974 годзе — архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 19741979 гадах галоўны архітэктар Лунінецкага раёна і г. Лунінца; у 19791991 гадах галоўны архітэктар Пінска[1]. У 19911995 гадах кіраўнік персанальнай творчай майстэрні Саюза архітэктараў. У 19951997 гадах намеснік дырэктары ВА «Гідрасельмаш». З 1997 па 2014[2][3][4] дырэктар Пінскай дзіцячай школы выяўленчага мастацтва. Абіраўся дэпутатам Пінскага гарсавета.

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1985 года па 2018[5].

Remove ads

Крымінальная справа

У сакавіку 2015 года суд Пінскага раёна і горада Пінска прызнаў Адама Васкалея вінаватым у распусных дзеяннях у дачыненні да непаўналетніх і прысудзіў яму да чатырох гадоў пазбаўлення свабоды ў калоніі агульнага рэжыму. Аднак пракуратура палічыла прысуд занадта мяккім і падала касацыйны пратэст. Ужо 5 мая судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адмяніла прысуд і накіравала справу на паўторны разгляд. 12 чэрвеня суд прызнаў Васкалея вінаватым  у тым ліку і ў гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару, прысудзіўшы яму да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама пакрыць агулам 270 млн рублёў маральнай шкоды пацярпелым[3].

Remove ads

Творчасць

Кіраўнік і сааўтар распрацоўкі генпланаў і праектаў дэталёвай планіроўкі Лунінца і Пінска; аўтар асобных праектаў добраўпарадкавання і азелянення Пінска; кіраўнік і сааўтар праекта рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Пінска. Аўтар уязнога знака ў Пінск, памятнага знака «У гонар першага бою партызанскага атрада В. З. Каржа», праектаў праваслаўнай царквы ў в. Сошна Пінскага раёна, Дамоў малітваў у Баранавічах і Пінску.

Зноскі

  1. Учитель-пенсионер совратил несовершеннолетнюю прямо в кабинете? (руск.). Комсомольская правда. Праверана 05.01.2019.(недаступная спасылка)
  2. Подчиненные задержанного за педофилию: Он нормальный адекватный человек (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2014. Праверана 05.01.2019.
  3. ИСКЛЮЧЕНЫ ИЗ ОО "БСА" НА ОСНОВАНИИ РЕШЕНИЯ СОВЕТА (руск.). Белорусский Союз Архитекторов. Праверана 05.01.2019.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads