Аскар Карлавіч Кедраў-Зіхман
вучоны ў галіне аграхіміі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аскар Карлавіч Кедраў-Зіхман (31.12.1885, Рыга — 12.2.1964, Масква) — савецкі вучоны ў галіне аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1934). Доктар хімічных навук (1936). Прафесар (1923). Акадэмік УАСГНІЛ (1935). Акадэмік АН БССР (1931), АСГН БССР (1957—1961). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1940). Удзельнік Грамадзянскай вайны.
Remove ads
Біяграфія
А. К. Кедраў-Зіхман нарадзіўся ў горадзе Рыга. У 1913 годзе скончыў Кіеўскі ўніверсітэт. У 1921—1930 гадах загадчык кафедры ў Горацкім земляробчым інстытуце. У 1930—1941 гадах прафесар Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1940—1941 і 1945—1946 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук АН БССР. У 1941—1961 гадах А. К. Кедраў-Зіхман кіраваў лабараторыяй вапнавання глеб Усесаюзнага НДІ ўгнаенняў і аграглебазнаўства.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўныя працы па вапнаванні кіслых глеб, уплыву вапны на біялагічныя якасці насення. Доўгі час быў рэдактарам часопіса «Химизация социалистического земледелия», членам рэдкалегіі часопісаў «Удобрение и урожай» и «Почвоведение».
Узнагароды
- Ордэн Леніна (1954)
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны» (1940)
- медалі.
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 13. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Лившиц В. М. Родоначальник белорусской агрохимии // Белорусская сельскохозяйственная академия. Памятники и памятные места. — Мн.: Ураджай, 1990. — С. 62—65.
- Ке́драў-Зі́хман Аскар Карлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 381. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads