Авар’ян Сафонавіч Дзеружынскі

беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Авар’ян Сафонавіч Дзеружынскі (10 чэрвеня 1919, вёска Хляўно, Кармянскі раён, Гомельская вобласць — 4 студзеня 2002, Мінск) — беларускі паэт.

Хуткія факты Авар’ян Сафонавіч Дзеружынскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 10 чэрвеня 1919 года ў вёсцы Хляўно ў сялянскай сям’і. Скончыў у 1937 годзе Магілёўскі газетны тэхнікум, затым у 1941 годзе Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску[1].

У час Вялікай Айчыннай вайны карэспандэнт і супрацоўнік газет у Краснаярскім краі, Калінінскай вобласці, Маскве. У 1945—1949 гг. — загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена». З 1949 г. — рэдактар выдавецтва «Беларусь», з 1972 г. — выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981—1984 гг. — выдавецтва «Юнацтва»[1].

У 1964 г. стаў членам Саюза пісьменнікаў БССР[1].

Памёр 4 студзеня 2002 года ў Мінску[1].

Remove ads

Творчасць

Першыя літаратурныя творы надрукаваў у 1939 г. Выйшлі зборнікі вершаў «Песні маладосці» (1959), «Калінавы цвет» (1961), «Бярозавы вецер» (1990), зборнікі вершаў для дзяцей «Цуды ёсць на свеце» (1960), «Дзе жыве зіма» (1962), «Карагод» (1963), «Ляцелі дзве птушкі» (1964), «Яе завуць Каця» (1965), «Кую-кую ножку» (1967), «Смешкі і пацешкі» (1968), «Добры ветрык» (1969), «Чабарок» (1970), «Ластаўка» (1971), «Бегунок» (1972), «Каласок» (1975), «Конікі-будаўнікі» (1977), «Цягнік-працаўнік» (1978), «Вясёлікі» (выбранае, 1979), «Добрае сэрца» (1980), «Касмічны агарод» (1981), «Той, хто працуе…» (1984), «Працалюбы» (1987), «Залаты каласок» (1989).

Многія вершы пакладзены на музыку, сярод іх «Мінскі вальс», «Дзявочая лірычная», «Песня аб Мінску», «Нездаровіцца». Песні «Сабірайся ў госці, мой дзядок», «Мяцеліца» сталі народнымі.

Remove ads

Узнагароды

Паэт узнагароджаны медалём і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 1999 г. А. Дзеружынскі атрымаў Літаратурную прэмію імя Янкі Маўра[1].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads