Антон Францішак Брыль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антон Францішак Брыль (нар. 18 жніўня 1982, Мінск) — беларускі перакладчык і паэт.
Remove ads
Біяграфія
Сын Андрэя Брыля, унук Янкі Брыля[1]. Скончыў матэматычны клас Ліцэя БДУ (1999), факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ (2004) па спецыяльнасці «матэматык-праграміст». Атрымаў ступень PhD ў Трэнцкім універсітэце (2008) па спецыяльнасці «Машыннае навучанне». Працаваў на факультэце інфарматыкі Дублінскага гарадскога ўніверсітэта[2]. Жыў у Дубліне, Цюрыху, Лондане.
Творчасць
Зборнік вершаў і малых паэм А. Ф. Брыля, напісаных у 2003—2011 гадах, «Не ўпаў жолуд» выйшаў у 2011 годзе[1], казачная аповесць «Ян Ялмужна» выйшла асобным выданнем у 2014 годзе.
Аўтар першага перакладу на беларускую гімна Кэдмана, найранейшага помніка стараангліскай паэзіі. Пераклаў стараанглійскую паэму «Беавульф», урыўкі публікаваліся ў часопісах «Наша вера» і «Дзеяслоў», асобным выданнем, пад назвай «Бэўвульф», пераклад выйшаў у чэрвені 2013 года[3][4]. Таксама пераклаў на беларускую паасобныя творы А. Э. Адынца, Ч. Дыкенса, У. Б. Ейтса, Катула, Марцыяла, С. Кларк, Ф. Д. Князьніна, Ю. У. Нямцэвіча, Д. Толкіна і інш.
Выявіў у бібліятэцы АН Літвы і падрыхтаваў да друку санеты Б. Янкоўскага[5].
Remove ads
Прызнанне
- Фіналіст конкурсу маладых літаратараў імя У. Караткевіча (2005)[1].
- Зборнік А. Ф. Брыля «Не ўпаў жолуд» заняў 2-е месца сярод дзесяці найбольш значных літаратурна-мастацкіх выданняў 2011 года паводле версіі часопіса «Маладосць»[6], 10-е месца паводле версіі газеты «Наша Ніва»[7], прызнаны лепшай дэбютнай кнігай паэзіі 2011 года паводле Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў[2].
- Лаўрэат прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» (2011) за пераклады з польскай Ф. Д. Князьніна, А. Э. Адынца, Ю. У. Нямцэвіча і з лацінскай Катула[8].
- Лаўрэат прэміі імя Карласа Шэрмана (2019) за зборнік перакладаў з лацінскай «Выбраныя вершы» паэзіі Марцыяла[9].
- Лаўрэат прэміі Цёткі ў намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» з кнігай «Мышыныя Каляды» (2022).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads