Уільям Батлер Ейтс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уільям Батлер Ейтс (англ.: William Butler Yeats) (13 чэрвеня 1865 — 28 студзеня 1939) — ірландскі англамоўны пісьменнік, паэт, драматург. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1923).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1865 годзе ў прадмесці Дубліна, сын мастака Джона Батлера Ейтса і Сузан Мэры Палексфэн. У 1868 годзе сям’я пераязджае ў Лондан, дзе пасяляецца ў Бэдфард-парку, т.зв. «вёсцы прэрафаэлітаў», сярод якіх пачынаў Джон Батлер Ейтс. У 1881 годзе сям’я вяртаецца ў Дублін. Уільям Батлер Ейтс наведвае Муніцыпальную школу мастацтваў, дзе знаёміцца з Джорджам Расэлам, будучым паэтам і мастаком, які прыахвоціў Ейтса да вывучэння акультнай веды.
У 1885 годзе ў «Дублінскім універсітэцкім аглядзе» апублікаваны першы твор Ейтса — паэтычная драма «Выспа стодаў» (The Island of Statues). Ва ўніверсітэцкім дыскусійным клубе ў 1886 годзе пазнаёміўся з Джонам О’Ліры, удзельнікам ірландскага рэспубліканскага руху, што моцна паўплывала на ўсю яго літаратурную творчасць.
У 1887 годзе зноў разам з сям’ёй едзе ў Лондан. Тут адбылося знаёмства з Уільямам Морысам, найбуйнейшай постаццю сярод прэрафаэлітаў. У 1889 годзе выходзіць першы том твораў «Вандраванні Ойсіна і іншыя вершы» (The Wanderings of Oisin and Other Poems). Нацыянальная міфалогія трывала асталявалася ў яго творчасці. На многія гады актрыса і заўзятая прыхільніца ірландскай незалежнасці Мод Гон стала рамантычнай гераіняй вершаў Ейтса.
У 1893 годзе выходзіць у свет зборнік апавяданняў «Кельцкае сутонне» (The Celtic Twilight) — своеасаблівы сімвал Ірландскага Адраджэння.
Remove ads
Асноўныя творы
- «The Wanderings of Oisin», 1889 (зборнік вершаў);
- «The Countess Kathleen», 1892 (драма ў вершах);
- «The Celtic Twilight», 1893 (зборнік артыкулаў аб фальклоры Ірландыі);
- «The Land of Hearts Desire», 1894 (п’еса ў вершах);
- «A Book of Irish Verses», 1895 (анталогія ірландскіх балад);
- «Poems», 1895 (зборнік вершаў);
- «The Secret Rose», 1897 (зборнік казак);
- «The Wind among the Reeds», 1899 (паэма);
- «The Shadowy waters», 1900 (паэма, пераробленая ў драму);
- «Ideas of Good and Evil», 1903 (зборнік артыкулаў);
- «In the Seven Woods», 1903 (вершы на тэмы Ірландскага эпасу);
- «A Vision: An Explanation of Life Founded upon the Writings of Giraldus and upon Certain Doctrines Attributed to Kusta Ben Luka», 1925 (кніга эсэ).
Remove ads
Крыніцы
Беларускія пераклады
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads