А карабель плыве...
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«А карабель плыве…»[7] (італ.: E la nave va) — кінафільм італьянскага рэжысёра Федэрыка Феліні. Спалучэнне элементаў камедыі і драмы, а таксама фарсавыя і гратэскныя элементы выклікалі неадназначную рэакцыю крытыкаў на гэты фільм.
Remove ads
Сюжэт
1914 год. З Неапаля выходзіць у незвычайны круіз пасажырскі лайнер. На борце спевакі, акцёры, бізнесмены, арыстакраты — яны праваджаюць у апошні шлях оперную прыму Эдмеа Тэтуа, якая завяшчала развеяць свой прах над морам каля яе роднага вострава. У гэты час у Сараеве забіты эрцгерцаг Фердынанд; пачынаецца Першая сусветная вайна. На трэці дзень лайнер выратоўвае сербскіх бежанцаў, а праз некаторы час яму насустрач трапляецца браняносец пад сцягам Аўстра-Венгрыі. Пасля складаных сюжэтных перапляценняў, выкананых вельмі дзіўнай сімволікай, абодва караблі ідуць на дно, увасабляючы гібель сусветнай культуры і Аўстра-Венгерскай імперыі.
Remove ads
Узнагароды
Кінафільм атрымаў наступныя ўзнагароды:
- Чатыры прэміі «Давід дзі Данатэла»: за найлепшы фільм, найлепшы сцэнар, найлепшую аператарскую працу і найлепшую працу мастака (Дантэ Ферэці) (1984).
У ролях
Праз касую пазначаны спевакі, якія выконвалі за кадрам вакальныя партыі.
- Эдмеа Тэтуа — Джанет Сазман
- Арланда — Фрэдзі Джонс
- Ільдэбранда Куфары — Барбара Джэфард / Mara Zampieri (сапрана)
- Аўрэліяна Фучылета — Віктар Палеці / Giovanni Bavaglio
- сэр Рэджынальд Данбі — Пітэр Селье
- Тэрэза Валеньяні — Эліза Майнардзі / Nucci Condò
- Лэдзі Донбі — Норма Вест
- Даратэя — Сара-Джэйн Варлі
- Вялікі Герцаг — Фіёранца Сера
- Графіня Лерымія — Піна Бауш
- Прэм’ер-міністр — Філіп Лок
Зноскі
- http://stopklatka.pl/film/a-statek-plynie Праверана 27 мая 2016.
- http://www.imdb.com/title/tt0087188/ Праверана 27 мая 2016.
- http://www.imdb.com/title/tt0087188/fullcredits Праверана 27 мая 2016.
- http://www.ofdb.de/film/20023,Fellinis-Schiff-der-Tr%C3%A4ume Праверана 27 мая 2016.
- Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — артыкул Федэрыка Феліні
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads