Баброва (Махаўскі сельсавет)

вёска ў Махаўскім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бабро́ва[1] (трансліт.: Babrova, руск.: Боброво) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Махаўскага сельсавета. Размешчана за 33 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Раста на лініі МагілёўКрычаў. Рэльеф раўнінны, на поўдзень мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Вялікая Дубраўка і далей па шашы МагілёўСлаўгарад.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Заснавана ў пачатку 1920-х гадоў. З 20 жніўня 1924 года ў Махаўскім сельсавеце Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 года ў Магілёўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-х г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Махава» (цэнтр — в. Махава).

Remove ads

Планіроўка

Планіроўка Г-падобная. Да кароткай просталінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі далучаецца з поўначы другая кароткая просталінейная вуліца. Забудавана двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads