Бабруйскае староства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бабруйскае староства (польск.: Starostwo Babrujskie) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага правінцыі Рэчы Паспалітай. Цэнтрам Бабруйскага староства было мястэчка Бабруйск.

Хуткія факты Бабруйскае староства, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Бабруйска быў цэнтрам воласці або намесніцтва, а пазней староства або дзяржавы ў Вялікім Княстве Літоўскім[1]. Бабруйскае староства займала большасць тэрыторыі сучасных Бабруйскага, Кіраўскага і прылеглыя да іх часткі Жлобінскага і Светлагорскага раёнаў. Калісьці, імаверна, уваходзіла з Свіслацкае княства. З XV ст. воласцю кіравалі намеснікі вялікіх князёў літоўскіх. На працягу XV—XVI ст. асобныя сёлы са складу воласці надаваліся вялікімі князямі баярам і князям. У XVII—XVIII ст. намеснікі («дзяржаўцы») зваліся старостамі, а сама воласць — староствам. Калі староства давалася вялікім князем у заставу (дзяржанне, да выбару пазыкі і росту з падаткаў), яго трымальнік адначасова тытулаваўся «дзяржаўцам», а само староства называлася «дзяржавай». У 2-й палове XVI — 1-й палове XVIII ст. урад бабруйскага старосты-дзяржаўцы трымалі Трызны, потым іншыя, у тым ліку Радзівілы.

Remove ads

Адміністрацыйнае дзяленне

  • У Бабруйскіма староства было 70 вёсак.
  • Парыцкі маёнтак з вёскамі Парычы, Кнышэвічы, Сякерычы, Чэрнін, Лагвінавічы, Паганцы, Здудзічы, Чырковічы, Шацілавічы належалі Петранэлі Трызнянцы Пацавай, жонцы Самюэля Паца.
  • Брожскі двор з шэрагам сёл і галоўнай сядзібай у Брожы.
  • Ольсаўскі двор, Ольса, да 1622 г. належаў пану Мікалаю Заршенскаму, а пасля яго смерці ўказам земскага падскарбія Кшыштафа Нарушэвіча маёнтак Ольса перайшоў Пятру Трызне і яго жонцы за пэўную суму. Ганна мела права толькі на вёскі Ольса, Бёрда, Ілейчыцы, Валосавічы, Полькавічы. Самому Пятру Трызне ў Віленскай палове староства належалі вёскі Дземідкавічы і Кольчыцы,
  • Троцкая палова — двор яснапольскі з вёскамі Мышкавічы, Цэйкавічы, Хамічы, Глыбокавічы, Паўлавічы, Дваранінавічы, Міхалева, Плёсы (адны і другія), Кавалева (Кавалі), Аўсімавічы, Варатынь, Вітлін, Качэрычы.
  • Частка зямельных уладанняў належала калегіі Ордэна езуітаў.
Remove ads

Намеснікі і старосты

Гл. таксама

Зноскі

  1. str. 265 (Bobrujsk), Tom I, «SLOWNIK GEOGRAFICZNY» KROLESTWA POLSKIEGO I innich KRAJOW SLOWIANSKICH, WARSZAWA, 1880—1914; (польск.)
  2. Именной указ, данный Сенату. — О составлении Минского наместничества из тринадцати округов. //Сборник документов, касающихся административного устройства Северо-Западного края при императрице Екатерине II (1792—1796)/ Издание Виленской комиссии для разбора древних актов. — Вильна:типография «Русский Почин», 1903. — с.42 (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads