Баваўняны алей

From Wikipedia, the free encyclopedia

Баваўняны алей
Remove ads

Баваўняны алей — раслінны алей з насення бавоўніку. Вадкасць ад светла-жоўтага (рафінаваны баваўняны алей) да карычневага колеру, тэмпература застывання ад 5 да −6 °C, шчыльнасць 0,918-0,932*10³ кг/м³. Нерастваральны ў вадзе, растваральны ў арганічных растаральніках (акрамя метылавага і этылавага спіртоў). Мае 22-25 % тлустых насычаных кіслот, 23-35 % алеінавай, 34-57 % лінолевай кіслот. Атрымліваюць прасаваннем насення ці яго экстрагаваннем арганічнымі растваральнікамі. Баваўняны алей — сыравіна ў вытворчасці тлустых кіслот, гліцэрыны, мыла, кампанент змазачных матэрыялаў, пакостаў, алкідных смолаў; рафінаваны — харчовых прадуктаў (напрыклад, маргарыну)

Thumb
Баваўняны алей
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads