Багданаўка (Лунінецкі раён)
аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Багда́наўка[1] (трансліт.: Bahdanaŭka, руск.: Богдановка) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Багданаўскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Аграгарадок знаходзіцца за 30 км у напрамку на паўночны захад ад горада Лунінец, за 240 км ад Брэста, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Лоўча[2].
Гісторыя
Упершыню вёска згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1800 годзе (у той час у ёй пражывала 168 мужчын і 147 жанчын, налічвалася 53 двары).

Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 1637 чалавек у 409 дварах[3].
У канцы мая 1944 года гітлераўцамі было спалена 395 дамоў, забіта 34 чалавекі[3], астатнія жыхары здолелі схавацца ў навакольных лясах і пасля вызвалення раёна адрадзілі населены пункт з попелу.

У 1940—1954 гадах цэнтр Багданаўскага сельсавета. Да 25 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Загародскага сельсавета Лагішынскага раёна[4], да 11 жніўня 1980 года — у склад Лунінскага сельсавета Лунінецкага раёна, з 11 жніўня 1980 года цэнтр адноўленага Багданаўскага сельсавета[5]. У снежні 1949 года ў вёсцы быў створаны калгас «Гігант»; цяпер тут размяшчаецца СВК «Багданаўка», у якім працуе каля 150 чалавек.
Remove ads
Насельніцтва
- 1995 год — 2255 жыхароў, 672 двары[2].
- 2009 год — 657 двароў, 2260 жыхароў.
Інфраструктура
На тэрыторыі сельсавета размешчаны лясніцтва, два ўчасткі ААТ «Лунінецлес» па нарыхтоўцы і зборы жывіцы, тры крамы, аддзяленне сувязі, урачэбная амбулаторыя, сярэдняя школа, яслі-сад, комплексны прыёмны пункт, філіял АСБ «Беларусбанк», сельскі Дом культуры.
Памятныя мясціны
У 1994 годзе адноўлена праваслаўная царква ў гонар святых пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Соф’і.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
- Богдановка Архівавана 2 жніўня 2018. (руск.)
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб скасаванні сельскіх раёнаў Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).
- Рашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads