Багорыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баго́рыя (суахілі: Bogoria) — салёнае шчолачнае возера ў Кеніі. Плошча паверхні — 33 км². Найбольшая глыбіня — 9 м. Плошча вадазбору — 700 км².
Remove ads
Геаграфія
Возера Багорыя знаходзіцца ў Вялікай рыфтавай даліне ў Кеніі, у раёне тэктанічнай актыўнасці. Вышыня над узроўнем мора — 990 м. Выцягнута на 17,37 км з поўначы на поўдзень. Найбольшая шырыня — 3,8 км. Сярэдняя глыбіня — каля 5 м. Плошча вадазбору — 700 км².
Возера Багорыя без сталага сцёку. Дзякуючы гэтаму, а таксама мясцовым фумаролавым крыніцам (некаторыя б’юць з дна возера) вада ў ім мае незвычайны малахітавы колер, надзвычай салёная (каля 100 г солі на літр) і ўтрымоўвае значны працэнт іонаў Na+, HCO3- і CO32-.
Узровень вады амаль не змяняецца на працягу года.
Remove ads
Прырода
Нягледзячы на высокую канцэнтрацыю соляў, возера Багорыя населена адным надзвычай прадукцыйным відам цыанабактэрыяў, якім корміцца шматлікі заапланктон. Ён, у сваю чаргу, прываблівае земнаводных, яшчарак і паўзуноў, а таксама птушак. Асабліва вядомыя чырвоныя фламінга (Phoenicopterus minor), колькасць якіх у асобныя гады дасягае 200 тыс. У 1990-ыя гг., калі іншыя азёры Вялікай рыфтавай даліны перажывалі засуху, Багорыя была населена птушкамі вельмі шчыльна.
Мясцовасць каля возера саваннага тыпу. Вакол расце 44 віды двухдольных і 31 від аднадольных раслін.
Remove ads
Ахова
У 1970 г. быў створаны прыродны парк Возера Багорыя, адкрыты для наведвальнікаў. У 1983 г. ён быў пераўтвораны ў Нацыянальны запаведнік, што займае 107 км².
У 1999 г. Нацыянальны запаведнік Возера Багорыя быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2011 г. разам з азёрамі Накуру і Элементэйта ўвайшло ў ахоўваемую групу сістэмы азёр Вялікай рыфтавай даліны.
У 2000 г. запаведнік атрымаў статус Рамсарскага ўгоддзя.
- Знешні выгляд
- Фламінга
Спасылкі
- unesco.org
- Bogoria Lake Profile Архівавана 1 лютага 2014.
- K. Martens, Aquatic biodiversity and saline lakes: Lake Bogoria National Reserve, Kenya(недаступная спасылка)
- A Directory of Wetlands of International Importance(недаступная спасылка)
- Lake Bogoria National Reserve World Ramsar Site (No.1057)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads