Багушэўская партызанская брыгада (1-га складу)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Багушэўская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Багушэўскага, Аршанскага і Гарадоцкага раёнаў. 10 сакавіка 1943 года брыгада (125 партызан, 4 атрады) выйшла ў савецкі тыл і была расфарміравана.

Хуткія факты Багушэўская партызанская брыгада, Гады існавання ...
Remove ads

Склад

Брыгада была створана ў Багушэўскім раёне на базе атрадаў В. У. Бойкі (1-га, у нямецкім тыле ў лютым — жніўні 1942 года), імя Варашылава (2-га, з восені 1942 года ў 1-й партызанскай брыгадзе імя К. С. Заслонава), імя Суворава (арганізаваны ў маі 1942 года, потым 3-і), І. І. Кржасінскага (сфарміраваны ў кастычніку 1941 — сакавіку 1943, потым 4-ы) і П. І. Кірылава (арганізаваны ў маі 1942 года, 5-ы, потым 1-ы атрад), у ліпені 1942 года ў склад брыгады ўвайшоў атрад Б. Ц. Гарнака (6-ы, у жніўні рассеяны). На дату выхаду ў савецкі тыл у склад брыгады ўваходзілі:

  • 1-ы атрад;
  • атрад імя Суворава;
  • 3-і атрад;
  • 4-ы атрад.
Remove ads

Камандаванне

Камандзіры

  • В. У. Бойка;
  • П. І. Кірылаў;
  • М. П. Крэсік (загінуў).

Камісары

Начальнікі штаба

  • М. К. Вайцяхоўскі;
  • В. П. Лаўкоў.

Гісторыя

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках ВіцебскОрша, Орша — Смаленск, шашэйных і грунтавых дарогах. У ліпені 1942 года каля возера Ардышэва і ў студзені 1943 у вёсцы Паддуб’е Суражскага раёна ўдзельнічалі ў баях з карнікамі. Разграмілі апорныя нямецкія пункты ў вёсках Буда і Клюкаўка Багушэўскага раёна. У лютым — сакавіку ўдзельнічалі ў баях з карнікамі, панеслі значныя страты.

Remove ads

Памяць

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads