Паддуб’е (Віцебскі раён)
вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падду́б’е[1] (трансліт.: Paddubje, руск.: Поддубье) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Варонаўскага сельсавета. За 14 км на ўсход ад Віцебска, 19 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Remove ads
Гісторыя
У XVIII стагоддзі сяло, цэнтр маёнтка, шляхецкая ўласнасць у Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. У 1785 годзе сяльцо. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскім павеце Віцебскай губерняў. У XIX стагоддзі вёска пры возеры Паддуб’е, цэнтр аднайменнага маёнтка ў Каралёўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. Маёнтак (2012 дзесяцін зямлі) — казённая ўласнасць. У склад маёнтка Паддуб’е ўваходзілі 14 вёсак. Да 7 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Вымнянскага сельсавета[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2018)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads