Бадзяк рачны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Бадзяк рачны
Remove ads

Бадзя́к рачны́[1][2], бадзя́к прыручайны[3] (Cirsium rivulare) — від кветкавых травяністых раслін роду Бадзяк (Cirsium) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовая расліна вышынёй 30—100[3] см. Сцябло прамастойнае, апушанае, асабліва ў верхняй частцы. Лісце простае, перыстае. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце з кароткімі чаранкамі, пёрыста-рассечанае, у абрысе эліптычныя, 1,5—4,5 см даўжынёй, з ланцэтнымі лопасцямі, якія канчаюцца тонкай калючкай. Сярэдняе сцябловае лісце сядзячае. Кветкавыя кошыкі пурпуровага колеру, па 2—3 на верхавінках сцябла, зрэдку адзіночныя. Абгортка шарападобная, пераважна афарбаваная, з кароткімі вострымі канцамі ўверсе. Калякветнік акінаморфны. Плод — сямянка светла-бурага колеру.

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Асноўны арэал расліны — Еўропа. Расце па берагах вадаёмаў, на вільготных і забалочаных лугах, узлесках і палянах вільготных, забалочаных і пойменных лясоў, у чорнаалешніках[3], у парках і садах. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт, гіграфіт, мезатроф, эўтроф[4].

Гаспадарчае значэнне

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads