Базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Сандамір)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (польск.: Bazylika katedralna Narodzenia Najświętszej Maryi Panny) — каталіцкі касцёл у гарадзе Сандамір, Польшча.
Remove ads
Гісторыя
Самая ранняя згадка пра храм, заснаваны Баляславам III Крывавустым, верагодна, каля 1120 года, сустракаецца ў буле Папы Яўгена III пад 1148 годам.
Гатычны касцёл у Сандаміры ўзведзены каля 1360 года і пашыраны ў першай палове XV ст. Барочны фасад храма датуецца 1670 годам. У 1708—1776 гадах у стылі барока быў перароблены і інтэр'ер хрма. У канцы XIX стагоддзя сабор быў абноўлены пад кіраўніцтвам кс. Я. Каршніцкага (прыватнасці быў абліцавальны цэглай фасад). З 1818 года — кафедральны сабор, з 1960 — малая базіліка.
Remove ads
Архітэктура

Фрэскі

Фрэскавы цыкл Сандамірскага сабора створаны ў 1430-я гады, але цалкам паноўлены ў 1932—1934 гг., у наш час дазваляе гаварыць толькі аб іконаграфічных прыёмах мастакоў-манументалістаў першай паловы XV ст. Фрэскі апісаны Юзафам Ракошным і Ф. Каперай, якія засведчылі, што роспіс паходзіць з часоў Ягайлы. Фрэскі былі выўлены ў 1887 г. падчас рэстаўрацыі сабора архітэктарам Канстанцінам Вайцяхоўскім , які сфатаграфаваў іх і зрабіў апісанне.
Фрэскі захаваліся ў паўночнай частцы прэсбітэрыя і падзелены па вертыкалі на чатыры рэгістры-паясы. Сюжэты належаць да хрысталагічнага цыкла «Страсці Хрыстовы»: «Абмыванне ног», «Суд Пілата», «Тайная вячэра», «Пацалунак Іуды», «Уезд у Іерусалім» і інш.
Аднак да таго часу, пакуль з фрэсак не будуць выдалены напластаванні больш позніх часоў, дакладнага ўяўлення аб узроўні майстэрства і стылі фрэсак скласці амаль немагчыма.
Літаратура
- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Сандамір)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads