Бакас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бака́с, чэпік, пякур[1] (Gallinago gallinago) — птушка сямейства бакасавых атраду сеўцападобных.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня цела 27—29 см, маса 100—125 г. Апярэнне карычнявата-бурае з вохрыстымі стракацінамі, брушка белае. Дзюба доўгая (каля чвэрці агульнай даўжыні), прамая.
Голас вясной «ч-п… ч-п…». Пры такаванні самца ў палёце рулявыя пёры вібруюць і выдаюць гукі, падобныя да бэкання ягняці (адсюль народная назва баранчык, козка).
Палёт імклівы, з зігзагамі пасля ўзлёту.
Пашырэнне

Распаўсюджаны ў лесатундры, лясной і стэпавай зонах. Арэал ахоплівае Галарктыку (акрамя поўдня і крайняй поўначы), ізаляваныя папуляцыі сустракаюцца ад паўднёва-ўсходняга Афганістана да поўначы Індыі, жыве і ў Паўночнай Амерыцы.
Жыве каля вады. Насяляе вільготныя лугі, тарфянікі, багны, пад час пералётаў таксама глеістыя берагі вадаёмаў і спушчаныя сажалкі, а таксама іншыя вільготныя месцы. У Беларусі звычайны гнездавальны і пералётны від. Адлятае ў жніўні—верасні.
Remove ads
Асаблівасці біялогіі
Корміцца чарвямі, слімакамі, жукамі, лічынкамі насякомых, карэньчыкамі травяністых раслін.
Гняздо ў купіне асакі (часцей за ўсё вакол яе плыткая вада), добра схаванае з бакоў. Скупая высцілка з кавалкаў асакі.

Яйкі (звычайна 4, часам 2-5) авальныя да грушападобных з тупым вузейшым канцом, розных адценняў аліўкава-зялёнага альбо аліўкава-карычневага; глыбокія плямы — шэрыя альбо шэра-аліўкавыя (вялікія, звычайна больш густыя на шырокім канцы), паверхневыя — карычневыя або чырвона-карычневыя.
Падвіды
- G. g. gallinago — частка Палеарктыкі;
- G. g. delicata — Паўночная Амерыка;
- G. g. faeroeensis — Ісландыя, Фарэры, Аркадскія і Шэтландскія астравы.
Аб’ект палявання
Бакас міжнародна прызнаны як папулярны аб’ект спартыўнага палявання (слова «снайпер» паходзіць ад англійскага sniper — «паляўнічы на бакасаў»).
Даўней мяса бакаса лічылася ў шляхецкай кулінарыі найсмачнейшым з усіх дзікіх птушак. Мяса перад прыгатаваннем вымагае бардзіравання або марынавання (даўней бакасаў марынавалі на зіму пасля запякання вытрыбушанымі на ражне).
Зноскі
- Беларуская навуковая тэрмінолёгія, вып. 8: Слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — 80 с. У крыніцы пад назвай Scolopax gallinago Briss.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads