Балотніца
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бало́тніца[1][2][3], або сітнёг[2][4], сітняк[3] (Eleocharis) — род вільгацелюбівых аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Сцёблы раслін голыя, не галінастыя, без лісця, гладкія або з невялікімі барознамі. Каля асновы сцябла маецца 1—3 ці некалькі лістоў. Кветкі двухполыя, у адзіночных каласках па канцах сцёблаў. Плод — арэшак.
Экалогія
Расліны гэтага роду сустракаюцца ў волкіх месцах: ля вадаёмаў, на балотах і на вільготных лугах. Могуць утвараць зараснікі.
Род ўключае больш за 260 відаў, з іх 7 на тэрыторыі Беларусі.
Віды
Род уключае больш 280 відаў[5]. Некаторыя з іх:
- Eleocharis acicularis — Балотніца ігальчастая
- Eleocharis dulcis — Балотніца салодкая
- Eleocharis mamillata — Балотніца сасочкавая
- Eleocharis margaritacea
- Eleocharis mitracarpa
- Eleocharis ovata — Балотніца яйцападобная
- Eleocharis palustris — Балотніца балотная, ці Балотнік, ці Балотніца прамежкавая
- Eleocharis parvula
- Eleocharis quinqueflora — Балотніца малакветкавая
- Eleocharis uniglumis — Балотніца адналускавая
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads