Балотніца балотная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бало́тніца балотная[1][2], Балотнік[3], Балотніца прамежкавая[4] (Eleocharis palustris) — невялікая расліна з роду Балотніца (Eleocharis) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10—50 см з вельмі галінастым карэнішчам, ад якога адыходзяць цёмна-зялёныя вертыкальныя парасткі з невялікімі барознамі і похвамі пурпуровага колеру каля асновы. Сцёблы развіваюцца пучкамі, таму зараснікі могуць нагадваць шчотку. Каласкі маюць даўжыню 5—20[1] мм. Каляплоднік пераважна складаецца з 4 шчацінак з шыпікамі, накіраванымі ўніз. Плод — арэшак.
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў большай частцы Паўночнага паўшар’я ад Азорскіх астравоў, Канарскіх астравоў і Паўночнай Афрыкі да Ісландыі і ва ўсёй Еўропе на ўсход, праз Блізкі Усход, Непал, Пакістан, Каўказ, Казахстан і Манголію да Сахаліна, Японіі і Кітая. Таксама пражывае па ўсёй Паўночнай Амерыцы ад Аляскі да Грэнландыі і на поўдзень, ва ўсходняй частцы Мексікі. Расце на плыткаводдзях і па берагах вадаёмаў, па канавам, каля сырых дарог, на лугах, утварае цёмна—зялёныя зараснікі. Цвіце ў маі—ліпені.
Remove ads
Выкарыстанне
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Eleocharis intersita Zinserl.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads