Бальзамін бальзамінавы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бальзамін бальзамінавы[1] (Impatiens balsamina) — расліна роду Бальзамін (Impatiens) сямейства Бальзамінавыя (Balsaminaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне


Аднагадовая травяністая расліна вышынёй ад 25 да 45 см. Сцябло прамое, негалінаванае[2].
Лісце расліны ланцэтнае, вузкае, завостранае, каля асновы вузкаклінападобнае, па краі пілаватае.
Кветкі белага, ружовага, чырвонага колеру або пярэстыя. Шпорац пялёсткападобнага чашалісціка ад 1 да 1,5 см даўжынёй, сагнуты[2]. Кветкі апыляюцца пчоламі і іншымі насякомымі, а таксама некаторымі птушкамі, якія харчуюцца нектарам[3]. Плод — яйкападобная апушанаякаробачка.
Remove ads
Распаўсюджанне
Радзімай расліны з’яўляецца Кітай. Бальзамін бальзамінавы культывуецца ў паўднёвых абласцях Далёкага Усходу, у Сярэдняй і Малой Азіі, у Паўднёвай Еўропе, а таксама ў Індыі і Японіі.
Хімічны склад расліны
Змяшчае крухмал, тлусты алей, сапаніны. У лісці расліны змяшчаецца рэчыва імпаціінід.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз.
- Недотрога бальзаминовая(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2010. Праверана 8 ліпеня 2019.
- Huxley, A., ed. (1992). New RHS Dictionary of Gardening. Macmillan ISBN 0-333-47494-5.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads