Баляслаў Іванавіч Сяўко

акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Баляслаў Іванавіч Сяўко́[1] (15 мая 1940, вёска Міжэрычы, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць — 2 чэрвеня 2002) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст БССР (1972).

Хуткія факты Баляслаў Іванавіч Сяўко, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і селяніна. У 1961 годзе быў прыняты ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на акцёрскі факультэт. Яго педагогам быў прафесар, народны артыст БССР Д. А. Арлоў. Пасля заканчэння інстытута ў 1965 годзе — акцёр тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску. З 1969 года заснавальнік і кіраўнік Віцебскага народнага тэатра пантамімы «Мім»[1].

Творчасць

На працягу многіх гадоў — выканаўца рознапланавых роляў: Толік («Вайна пад стрэхамі» А. Адамовіча), Юрка («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Валодзька («Трыбунал» А. Макаёнка), Колесаў («Развітанне ў чэрвені» А. Вампілава), Уладзімір («Чужы» Л. Ніканенка), сын («Зацюканы апостал» А. Макаёнка), Аўгуст Фіш («Аз і Ферт» П. Фёдарава) і іншых. Здымаўся ў кіно[1] (фільм «Дзяржаўная граніца», фільм 5 «Год сорак першы» — Стапінскі і кароткаметражны фільм «Барвяная трава» — трактарыст[2]).

Узначальваў калектыў пантамімы, якому прысвоена званне «Народны». На 12-м і 13-м Міжнародных фестывалях пантамімы ў горадзе Брно (Чэхія) калектыў займаў першыя месцы ў намінацыях: сола, дуэт і трыа ў групавым выступленні з кароткай праграмай.

Remove ads

Узнагароды і званні

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads