Міжэрычы
аграгарадок у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжэ́рычы[1] (трансліт.: Mižeryčy, руск.: Мижеричи) — аграгарадок у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Каралінскага сельсавета. Насельніцтва 271 чал. (1998). Знаходзіцца за 17 км на паўночны захад ад Зэльвы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Зэльва; на шашы Тулава — Ружаны.
Remove ads
Назва
Назва па-польску была Międzyrzecz, адпавядала такой жа заходняпольскай назве. Беларускі адпаведнік польскай назве — Міжрэчча. Старая калька з польскай была Межырэч, у 1970-х зафіксаваная назва Міжэрычы[2].
Вядомае літоўскае адыменнае прозвішча Mižerauskas (з-пад Трокаў).[крыніца?]
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 2-й палове XV ст. як "двор" Нацовічаў (Нацаў), пазней — Ільінічаў. 3 пачатку XVI ст. ва ўладанні маршалка гаспадарскага Войцеха Клочкі. Войцех заснаваў тут касцёл, дзе захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай. У 1550 годзе Межырэч згадваецца як мястэчка Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства.
У 1560—1570-я гады ва ўладанні вялікага князя, потым зноў перайшло да Клочкаў. Праз шлюб Марыны Клочка з суддзём земскім ваўкавыскім П. Дольскім у апошняй чвэрці XVI ст. частка Межырэч перайшла ў валоданне Дольскіх. Тым жа часам ¼ частку мястэчка Межырэчы — дом на Рынку, Карбатоўскую стадолу каля дарогі з Ваўкавыску на Слонім, пляцы з мяшчанамі на вуліцах Славацічоўскай, Крывой і Слонімскай—як пасаг Раіны Мацееўны Клачкоўны Падароскай атрымаў войскі гарадзенскі Р. Война.
З 1725 годзе мястэчкам валодалі князі Вішнявецкія.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу (1897) — 55 двароў, касцёл, народнае вучылішча, крама, карчма.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства.
У 1939 годзе Межырэч увайшла ў БССР, з 1940 года цэнтр сельсавета (16 ліпеня 1954 Межырэцкі сельсавет скасавалі). Станам на 1998 год—105 двароў.
У 2017 годзе Міжэрычы перададзены са складу Тулаўскага сельсавета ў Каралінскі сельсавет[3].
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1830 — 97 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 72, мяшчан-хрысціян і сялян 21[4]; 1897 — 334 чал.
- XX стагоддзе: 1998 — 271 чал.
Інфраструктура
У Міжэрычах працуюць сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункг, клуб, бібліятэка, пошта.
Славутасці
- Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1906—1912)
- Царква Святой Ганны (1903—1904)
- Гаспадарчы будынак
- Сядзіба Мештавічы
- Хрысціянскія могілкі з брамай
Страчаная спадчына
- Царква Святой Тройцы
- Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі
- Царква Святой Ганны
- Гаспадарчы будынак
- Сядзібны дом
- Брама на могілках
Вядомыя асобы
- Баляслаў Іванавіч Сяўко (1940—2002) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларусі (1972).
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Межырэ́чча, н.
- Валерый Шаблюк. Міжэрычы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 137.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads