Баляслаў Цітавіч Тамашэвіч

мастак, графік From Wikipedia, the free encyclopedia

Баляслаў Цітавіч Тамашэвіч
Remove ads

Баляслаў Цітавіч Тамашэ́віч[2] (2 кастрычніка 1863(1863-10-02)[1], Калупэ[1]не раней за 1918) — мастак, графік, акварэліст.

Хуткія факты Баляслаў Цітавіч Тамашэвіч, Дата нараджэння ...

Нарадзіўся ў вёсцы Колунь[2] Дынабургскага павета (сучасны Калупэ ў Латвіі[3]). У 1886 годзе скончыў Імператарскую Акадэмію мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. Колькі часу працаваў у Старой Русе, потым вярнуўся на радзіму[3]. У складзе археалагічнай камісіі падарожнічаў па сучасных Беларусі і Украіне, пабываў у Ашмянах, Гальшанах, Віцебску, Кіеве. Рабіў замалёўкі народнага побыту і адзення, мясцовай архітэктуры, даваў урокі малявання. У 1896 годзе пабываў у Крэве і зрабіў замалёўкі Крэўскага замка і мястэчка[3]. Пісаў Баляслаў Тамашэвіч і пейзажы, партрэты, бытавыя кампазіцыі. Творы мастака публікавалі ў часопісах «Ніва», «Kraj», «Tygodnik Wileński» і альманаху «Z okolić Dźwiny»[2].

Thumb
Валожынскі ешыбот, малюнак Баляслава Тамашэвіча ў 1897 годзе.

Сярод твораў Баляслава Тамашэвіча: «Паляванне на качак», «На канікулах», «Сустрэча», «Беларуска ў нацыянальным касцюме», «Калі ўціхла бура», «Дом Сыракомлі ў Залуччы», «Касцёл у Гальшанах» і іншыя.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads