Банцараўшчына (вёска)

былая вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Банцараўшчына (вёска)
Remove ads

Ба́нцараўшчына[1] (трансліт.: Bancaraŭščyna, руск.: Банцеровщина) — былая вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Ждановіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Гідраграфія

Рака Свіслач. Вадасховішча Крыніца.

Назва

Назва вёскі Банцараўшчына балцка-літоўскага паходжання, ад двухасноўнага імя Banteras. Адпаведныя асновы вядомыя ў літоўскай антрапаніміі. Больш аўтэнтычнае напісанне ў польскім і рускім варыянтах: Bancer-, Банцер- (Банцэр-).[2]

Ад таго ж імя і назва хутара Банцараўшчына на захадзе ад Ваўкавыска[3]. Падобным чынам утвораныя і назва Байцарава, і сенненскае прозвішча Кацар (ад двухасноўных імёнаў Bai-ter’as, Ka-ter’as).

Побач з падменскай Банцараўшчынай (цераз Свіслач) быў хутар Нарэйкі (ад балцка-літоўскага аднаасноўнага імя Nareikis)[4].

Thumb
Карціна «Банцараўшчына», 1970. Мастак — Н. Валынец.
Thumb
Карціна «Банцараўшчынскі куток», 1978. Мастак — Н. Валынец.
Remove ads

Гісторыя

У VI—VIII стагоддзях да нашай эры ва ўрочышчы Банцараўшчына каля Ждановіч было размешчана паселішча першабытных людзей, якія адносяцца да банцараўскай археалагічнай культуры.[2]

Гарадзішча Банцараўшчына размешчана на поўначы Мінска, на левым беразе вадасховішча Дразды. Зараз на гэтым месцы размешчаны піянерскі лагер.

У 1791 годзе Банцараўшчына — вёска маёнтка Ляхаўшчына Каралешчавіцкай парафіі, шляхецкая ўласнасць.

У 1800 годзе — вёска, уласнасць мінскага канюшага І. Ратынскага, 2 двары, 22 жыхары.

У 1815 годзе Банцараўшчына — вёска, уласнасць С. Ратынскага (пазней была ў Дашкевічаў, а пасля ў Машчынскіх, у 1858 годзе — уласнасць І. Мазуркевіча).

У 1897 годзе Банцараўшчына — маёнтак Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі[5][6], 9 двароў, 57 жыхароў, 2 вадзяныя млыны. У фальварку 3 двары, 10 жыхароў. У 1917 годзе ў маёнтку двор, 80 жыхароў. На млыне 3 двары, 25 жыхароў.

Скасавана 25 студзеня 1988 года[7].

Насельніцтва

  • 1908 год — 55 жыхароў, 5 двароў (маёнтак Банцарэўшчына)[5].

Славутасць

У мастацтве

Карціны мастака М. Валынца пра Банцараўшчыну («Банцараўшчына», 1970; «Якуб Колас на Банцараўшчыне», 1970; «Банцараўшчынскі куток», 1978; «Восень на Банцараўшчыне» і інш.).

У тапаніміцы

Вуліца Банцараўская ў Мінску[9].

Вядомыя асобы

З 1954 года ў вёсцы Банцараўшчына пражываў мастак Мікалай Валынец. Мастак называў Банцараўшчыну сваёй другой радзімай. Пахаваны на могілках, размешчаных недалёка ад вёскі Банцараўшчына, паблізу Ждановіч.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads